Вы тут

Здаецца кватэра для святкавання Новага года


За 20 рублёў 18 капеек у інтэрнэце прапануюць зняць двухпакаёвую кватэру з рамонтам і мэбляй у Новай Баравой з 31 снежня па 1 студзеня.


Пры гэтым уладальнікі гатовы накрыць стол на 10 чалавек і нават дазваляюць не мыць посуд пасля свята. Акрамя сімвалічнай аплаты ёсць адна простая ўмова — напісаць Дзеду Марозу, чаму менавіта вы заслугоўваеце такога падарунку. Кватэранаймальніка выберуць да 21 снежня.

Заяўку і пісьмо можна пакінуць тут.

У кватэры некалькі спальных месцаў. Прадугледжаны елка, ліхтарыкі і тэлевізар. А важнае адбудзецца на цэнтральнай плошчы, якая ўжо зараз нагадвае калядны маркет у Дрэздэне: елка, ілюмінацыя, кава і карыцай… На Новы год тут будуць паказваць фільмы, можна будзе спяваць у караоке. Для дзяцей наладзяць навагодняе відовішча ў стылі імерсіўнага тэатра непасрэдна на вуліцы — гэта калі глядацкая зала і сцэна аб’яднаныя, а акцёры і гледачы перамешаны паміж сабой.   

Кватэра падыдзе як для моладзевай кампаніі, так і для сямейнай пары з дзецьмі. Арэндадацель таксама абяцае выклікаць раніцай таксі для гасцей. Ключы можна атрымаць 31-га раніцай, а выехаць 1 студзеня. Гэта будзе кватэра, якую паказваюць патэнцыйным пакупнікам жылля ў раёне.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».