Вы тут

Будзе забяспечана укараненне дзяржсацзаказу ў галіне прафілактыкі ВІЧ


У канцы студзеня наступнага года аблвыканкамы павінны забяспечыць укараненне дзяржсацзаказу ў галіне прафілактыкі ВІЧ/СНІДу ў групах рызыкі і для сацыяльнага суправаджэння людзей з ВІЧ.


Доўгі час гэты фінансавы складнік браў на сябе Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй, аднак налета краіна павінна самастойна, без падтрымкі замежнага донара, працягнуць пачатую работу.

Міжнародныя донары, якія займаліся гэтым напрамкам, ужо не бачаць неабходнасці працягу фінансавання Беларусі
— краіна дарасла да самастойнага вырашэння падобных праблем.

— Але сёння не ва ўсіх рэгіёнах ёсць разуменне таго, наколькі важна выдаткоўваць на гэта сродкі, — кажа старшыня каардынацыйнага камітэта асацыяцыі некамерцыйных арганізацый па процідзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу «БелСетка антыСНІД» Алег ЯРОМІН. — Грамадскія арганізацыі бачаць рызыку, звязаную з парушэннем бесперапыннасці такой работы. Ёсць сумненне ў тым, што праграмы дзяржаўнага сацыяльнага заказу будуць рэалізоўвацца для такіх катэгорый, як жанчыны секс-бізнесу або мужчыны, якія маюць секс з мужчынамі. Між тым праз іх інфекцыя распаўсюджваецца ў агульнай папуляцыі.

Дзякуючы фінансаванню Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй летась звыш 47 тысяч наркаспажыўцоў атрымалі пакет прафілактычных паслуг. Сэрвісамі грамадскіх арганізацый скарысталіся і 10 тысяч мужчын, якія маюць секс з мужчынамі, а таксама звыш 1 тысячы жанчын, якія аказваюць камерцыйныя секс-паслугі. Яшчэ 270 чалавек з ВІЧ былі падтрыманы па сацыяльным суправаджэнні і паліятыўным доглядзе.

Дзякуючы ўсё яшчэ сумеснай рабоце Глабальнага фонду і Міністэрства аховы здароўя пакуль год ад году павялічваецца колькасць пратэсціраваных на ВІЧ у групах рызыкі. Працягваецца ўкараненне саматэсціравання ў Мінску і
Гомельскай вобласці, дзе ў аптэках можна купіць спецыяльныя экспрэс-тэсты па сліне. Вопыт трэба распаўсюдзіць у наступным годзе на ўсю краіну. Гэта павінна спрыяць таму, каб у найбліжэйшыя гады былі выяўлены 90 працэнтаў інфіцыраваных — з мэтай іх далейшага лячэння і зніжэння віруснай нагрузкі. У такім выпадку ВІЧ-станоўчы чалавек перастане быць крыніцай інфекцыі.

«Мы спадзяёмся, што да сярэдзіны наступнага года механізмы дзяржаўнага сацыяльнага заказу пачнуць працаваць», — заўважае намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна КАРАБАН. А ўрач-дэрматавенеролаг Магілёўскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера Ларыса КРУКАВА кажа, што работа грамадскіх арганізацый з уразлівымі групамі надзвычай складаная і страціць напрацаваны патэнцыял ніяк нельга.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нельга прыпыняць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.