Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй праўлення «Беларусбанка»


Гэта лідзіруючы банк краіны. Падчас рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванні Віктару Ананічу, старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», што гэта фінансавая ўстанова захавае свае пазіцыі.


— Спадзяюся, вы скажаце, што патрэбна зрабіць, каб «Беларусбанк» быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я б хацеў пачуць, як увогуле сітуацыя ў галоўным банку, якія праблемы, што насцярожвае. Можа быць, вы мне падкажаце праз прызму «Беларусбанка», якая сітуацыя ўвогуле ў банкаўскай сістэме на ўзроўні камерцыйных банкаў.

Кіраўнік краіны пацікавіўся і стратэгіяй развіцця банка: што плануецца зрабіць у наступныя гады.

— Ведаю, што вы зусім нядаўна зацвердзілі стратэгію — да 2020 года. У чым яе сутнасць? І на што мы ў выніку гэтага выйдзем? Гэта пражэкты ці гэта заснавана на нейкай базе, калі мы плануем дасягнуць нейкіх вяршынь у банкаўскім бізнесе.

Па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Віктар АНАНІЧ, старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», расказаў журналістам:

— Кіраўніку дзяржавы было даложана аб рабоце банка сёлета, пра тое, што банк з'яўляецца асноўным крэдыторам беларускай эканомікі. У гэтым годзе асноўная ўвага надавалася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Банкам выкананы ўсе нарматывы бяспечнага функцыянавання, якія закладзены Нацыянальным банкам. У цэлым атрымана станоўчая ацэнка кіраўніка дзяржавы па выніках работы банка.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фінансавыя стратэгіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».