Вы тут

Старшынства ў ЦЕІ перадалі Харватыі


У Мінску прайшла сустрэча кіраўнікоў урадаў краін — удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

На пасяджэнні быў прыняты план дзеянняў на 2018—2020 гады. Прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй КАБЯКОЎ адзначыў, што Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва запатрабавана як пляцоўка для дыялогу і супрацоўніцтва па шырокім коле пытанняў.


Сярод іх адно з найбольш важных — развіццё лагістычнай і транспартнай інфраструктуры, у тым ліку ў кантэксце стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху. «Усе краіны нашага рэгіёна і Кітай аб'ядноўвае жывы інтарэс да супрацоўніцтва ў гэтай сферы», — сказаў Андрэй Кабякоў. Беларусь падчас свайго старшынства імкнулася надаць дынаміку сінхранізацыі планаў па сумесным пашырэнні транспартнай інфраструктуры, збліжэнні стандартаў, спрашчэнні мытных працэдур і развіцці лагістыкі.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў яшчэ два важныя пытанні, па якіх краіны абменьваюцца вопытам: міграцыя і барацьба з тэрарызмам, у тым ліку з кіберзлачынствамі. Дарэчы, у кастрычніку 2018 года Беларусь будзе прымаць канферэнцыю высокага ўзроўню ААН і АБСЕ, прысвечаную прадухіленню тэрарызму і барацьбе з ім у лічбавую эпоху.

Кіраўніцтва ЦЕІ высока ацаніла сёлетняе старшынства Беларусі, пра што паведаміла альтэрнатыўны генеральны сакратар ЦЕІ Маргот Клестыль-Лёфлер. Яна таксама адзначыла, што падрыхтаваны план на наступныя тры гады ўлічыў прапановы ад краін-удзельніц.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».