Пасля нашага 30-годдзя сінтэз калагену зніжаецца на 1 працэнт у год. Скура губляе пругкасць, пагаршаецца колер твару, тонус мышцаў, утвараюцца першыя зморшчыны. Пасля 40 гадоў усё гэта працягвае нарастаць, скура абязводжваецца, з'яўляюцца «гусіныя лапкі» каля вачэй, сасудзістыя зорачкі, купероз, павялічваецца глыбіня насагубнай складкі, на верхняй губе могуць расці валаскі. Пасля 50 скура станчаецца, становіцца ўсё больш сухой, абвіслай, са старэчымі пігментнымі плямкамі, ёсць зморшчыны, складкі ды «мяшкі» пад вачыма. Старэе твар ва ўсіх па-рознаму — усё залежыць ад тыпу скуры, целаскладу, формы твару, стану здароўя.
— Заўчаснае старэнне скуры твару адбываецца з-за дрэннай экалогіі. Забруджанае, недастаткова вільготнае паветра, вецер спрыяюць закупорванню пор, запаленню, парушэнню абмену рэчываў, — расказвае ўрач-дэрматавенеролаг амбулаторна-дэрматавенералагічнага аддзялення №3 Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Кацярына ГАПАНОВІЧ. — Ад дэфіцыту вільгаці мяняецца структура скуры, а ліквідаваць яго з дапамогай звычайнага піцця немагчыма — неабходны касметычныя сродкі з малекуламі вады.
Як падоўжыць маладосць?
Касметолаг здольны падабраць догляд з улікам тыпу старэння скуры.
З мэтай амаладжэння могуць прымяняцца...
Наогул, у арсенале касметолага шмат чаго цікавага і дзейснага.
Святлана БАРЫСЕНКА
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.