Вы тут

На навагоднія святы ўсё часцей сталі выбіраць штучныя ялінкі


— З 2015 года аб'ёмы продажу натуральных елак памяншаюцца, у 2016 годзе іх удалося рэалізаваць каля 140 тысяч. Акрамя звыклых ссечаных дрэў карыстаюцца папулярнасцю букеты з галінак і жывыя расліны ў кадках. Так, за 2015 год грамадзяне набылі каля 600 жывых елак, а ў 2016 годзе гэтая лічба павялічылася да 900, — паведаміў начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Сурта.

Сёлета да рэалізацыі падрыхтавана каля 180 тысяч навагодніх дрэў, яны трапяць у продаж з 22 снежня. Магчыма, што ў некаторых абласных гарадах гандаль пачнецца нават раней — асобныя арганізацыі, юрыдычныя асобы ўжо зацікаўленыя, каб набыць ялінку да свята раней. Усяго па краіне запланавана 1100—1150 гандлёвых пунктаў, прычым па 20—25 з іх з'явяцца ў абласных гарадах.

Аляксандр Угрын, кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі, папярэдзіў пра ўзмоцнены рэжым аховы лясоў, які дзяржаўная лясная ахова распачне з 18 снежня. У спецыяльных рэйдах прымуць удзел супрацоўнікі МУС, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншыя зацікаўленыя ўстановы. Таксама лясная ахова выставіць на дарогах агульнага карыстання пасты, якія стануць правяраць наяўнасць дакументаў на дазвол правозу навагодніх дрэў. Акрамя таго, у сістэме адсочвання сёння выкарыстоўваецца 526 фотапастак, з пачатку года з іх дапамогай да адказнасці былі прыцягнуты 283 парушальнікі.

— Хацелася б адзначыць, што, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незаконную высечку дрэў прадугледжваецца адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь, — нагадаў Аляксандр Угрын.

Дарэчы, кошт ялінкі вышынёй ад 1 да 2 метраў сёлета вагаецца на ўзроўні 9—15 рублёў у залежнасці ад вышыні дрэўца і рэгіёна яго рэалізацыі. Як і заўсёды, танней набыць навагодняе дрэва можна будзе адразу ў лясніцтве.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: На кірмашы — па водар хвоі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.