Толькі за адзін зімовы дзень — у мінулую нядзелю — з галалёднай траўмай у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі паступілі 18 чалавек, чацвёра з якіх — дзеці.
Галалёдная траўма сама па сабе бывае рознай. Пацярпець у выніку падзення на слізкі лёд могуць і рукі, і ногі, і пазваночнік, і галава, а ў пажылых — яшчэ і шыйка бядра. Менавіта таму ўрачы нагадваюць аб важнасці мер засцярогі і самакантролю, пра што многія ўспамінаюць толькі ў лячэбнай установе. Паводле слоў галоўнага пазаштатнага дзіцячага траўматолага-артапеда камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, загадчыка дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Станіслава ТРАЦЦЯКА, пік траўмаў у дзяцей прыпадае на лета, калі тыя больш часу застаюцца без нагляду, аднак і зімой хапае нешчаслівых здарэнняў. Не так даўно адно катанне на санках скончылася няўдалым падзеннем таты на нагу дзіцяці. У выніку — пералом. Другое дзіця пацярпела ад таго, што ў той момант, калі яно ўпала, нехта наехаў яму на кісць. Адсюль аперацыя, ды не адна...
Святлана БАРЫСЕНКА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.