Вы тут

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта


Гэта зусім маладая структура, у верасні споўнілася шэсць гадоў з дня яе заснавання як самастойнага ведамства. Прэзідэнт пацікавіўся рознымі аспектамі работы Следчага камітэта і паведаміў, што па выніках бягучага года ён плануе праслухаць справаздачы ўсіх сілавых структур.


— Некаторыя сілавыя структуры мы вельмі сур'ёзна будзем правяраць па выніках гэтага года, у тым ліку і Мінабароны, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Таму коратка: якая сітуацыя ў краіне ўвогуле, з пазіцыі Следчага камітэта, са злачыннасцю?

Ён таксама спыніўся і на сітуацыі ў самім Следчым камітэце, асабліва ў сувязі з аптымізацыяй:

— Як яна праходзіць у вас, ці скончылі мы той этап, па якім дамаўляліся па аптымізацыі?

Асобна Аляксандр Лукашэнка спытаў пра шэраг крымінальных спраў, што знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта, — у тым ліку пра тыя, якія атрымалі найбольшы грамадскі рэзананс:

— Ці скончаны расследаванні? Якія складанасці ў працэсе расследавання гэтых спраў былі выяўлены ці з'явіліся?

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта, далажыў пра вынікі работы Следчага камітэта ў 2017 годзе, праблемныя пытанні, перспектывы развіцця ведамства ў тым ліку і ў плане міжнароднага супрацоўніцтва.


У тэму

Пасля даклада кіраўніку дзяржавы Іван Наскевіч расказаў журналістам пра работу Следчага камітэта ў бягучым годзе. Аптымізацыя ідзе па плане, разам з тым сёлета ведамства працавала ва ўмовах зніжэння нагрузкі — у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Акрамя гэтага, арганізацыя супрацоўнічае са сваімі замежнымі калегамі. Так, сёння для Следчага камітэта надзённая задача — укараненне лічбавых тэхналогій, адпаведна, цікавы вопыт замежных партнёраў у гэтым кірунку.

— Мы распрацоўваем сваю адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС), прычым распрацоўваем, па крайняй меры на першапачатковым этапе, сваімі сіламі. Прынамсі, тэхнічнае заданне мы рыхтуем самі. Гэта кажа пра тое, што падрыхтаваныя людзі ў нас усё ж такі ёсць. Магчыма, толькі экспертызу тэхнічнага задання мы аддадзім прафесіяналам, — паведаміў Іван Наскевіч.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Злачыннасць на кантролі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».