Вы тут

Прэзідэнт правёў нараду па рэструктурызацыі даўгоў у эканоміцы


Як канстатаваў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, узровень назапашанай крэдытнай запазычанасці ў некаторых арганізацыях вялікі, гэта не дазваляе ім эфектыўна працаваць і развівацца.


Выяўляюцца недапрацоўкі мінулых гадоў, пралікі ў бізнес-планаванні і дарагія грошы ў банкаўскай сістэме. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што толькі ў 2015 і 2016 гадах было прынята дзесяць рашэнняў па шэрагу прадпрыемстваў і галін на агульную суму звыш 1,8 млрд долараў.

— Былі рэструктурызаваны іх даўгі, даваліся растэрміноўкі і растэрміноўкі пагашэння запазычанасці па крэдытах, выдаваліся бюджэтныя займы, — нагадаў кіраўнік краіны. — Тады ўрад абяцаў, што калі мы дапаможам нашым прадпрыемствам, то гэта будзе апошні раз. Нам неабходны быў з пункту гледжання ўрада нейкі штуршок, і яны пачнуць эфектыўна працаваць і вернуць даўгі.

Зараз прыйшоў час даўгі вяртаць, пагашаць пазыкі. Але зноў да Прэзідэнта паступае хваля прапаноў аб яшчэ адной рэструктурызацыі.

— Матывацыя тая ж: заклінанні, енчанні, плач. Мы сабе не можам дазволіць пастаянна перакладваць праблемы прадпрыемстваў і банкаў на бюджэт. Нам трэба сістэмна вызначыцца з гэтым пытаннем. Неабходны больш актыўны ўдзел банкаў у такіх працэсах. Але самым актыўным павінен быць той, хто браў грошы. Нам трэба прадугледзець дзейсныя меры аздараўлення фінансавай сітуацыі як на канкрэтных прадпрыемствах, так і ў галінах эканомікі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Каментуючы прапановы ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ён не бачыць там адказнасці тых, хто браў у доўг. Кіраўнік дзяржавы ў гэтым ключы выказаў нараканні ў адрас кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю за тое, што яго не праінфармавалі своечасова па агучаных пытаннях.

— Урадам і Нацбанкам падрыхтаваны прапановы, што змяшчаюць нібыта шэраг навацый. З майго пункту гледжання гэта навацыі толькі па тэрміналогіі, — сказаў Прэзідэнт. — Таму хацеў бы пачуць адказы на пытанні зразумелай не толькі для тут прысутных, але і для ўсіх людзей мовай. Першае, што прадугледжваецца зрабіць для скарачэння аб'ёмаў праблемнай запазычанасці? Па-другое, наколькі хутка механізм работы з праблемнымі даўгамі, якія прапануюць урад і Нацбанк, дазволіць выйсці прадпрыемствам з даўгавой ямы? Трэцяе, які эфект ад навацый будзе для рэальнага сектара эканомікі, бюджэту, банкаў?

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што чакае выразных адказаў на пытанні аб наступствах прадстаўленых прапаноў.


У тэму

Васіль Мацюшэўскі, першы намеснік прэм'ер-міністра, пасля нарады расказаў журналістам, што ў цэлым кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанаваны праект:

— Сам указ носіць агульны характар, мы тут не гаварылі пра канкрэтныя прадпрыемствы, а разважалі пра стварэнне даўгавога рынку. Відаць, ні для кога не сакрэт, і экспертная супольнасць крытыкуе ўрад за тое, што мы не ўдзяляем увагі праблемам назапашаных даўгоў у рэальным сектары эканомікі, у першую чаргу дзяржаўных і камунальных арганізацый. Гэта не так. Мы вельмі ўважліва працуем з гэтым пытаннем. І гэта адзін з першых крокаў па стварэнні цывілізаванага даўгавога рынку ў Рэспубліцы Беларусь.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Бярэш — аддавай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.