Вы тут

Экапарады ад Машы Зялёнай


Новы год і Каляды – адны з самых любімых святаў і дарослых, і дзяцей. Многія спадзяюцца, што наступны год будзе лепшым, чым папярэдні. Многія вырашаюць пачаць жыць па-новаму ("абавязкова буду добра вучыцца, слухацца тату і есці ўсё, што згатуе мама!"). І ўсе абавязкова імкнуцца выбраць самыя лепшыя, незвычайныя і карысныя падарункі для родных і блізкіх. Я не магу не параіць выдатныя экалагічныя падарункі, якія зменяць жыццё да лепшага.


1. Лічбавы экалагічны гаджэт Flower Pod. Яго прыдумала дацкі дызайнер Кэтрын Р. Кнудсэн. Гэты апарат у выглядзе кветкі правярае ўзровень спажывання энергіі ў кватэры і "вяне", калі ён перавышаецца.

2. Тэлефоны сёння ёсць у кожнага, і зараджаць іх трэба часта. Энергазберагальная зарадка iYo для iPhone – гэта адмысловая прылада, якая вырабляе і акумулюе энергію падчас уласнага кручэння.

Цяпер ты і твае аднакласнікі можаце проста гуляць у Yo-Yo, а айфон атрымае бяспечную чыстую энергію. І дзецям весела, і прыродзе ніякай шкоды! Дарэчы, да такой падзарадкі можна падключаць не толькі тэлефон, але і іншыя партатыўныя прылады.

3. Гэты падарунак будзе ідэальным для любімых бабулі і дзядулі. Седзячы ў адмысловым крэсле-качалцы (распрацоўшчык – Пётр Новак), можна чытаць пры святле ўбудаванай лямпачкі, а энергія для яе выпрацоўваецца ад руху крэсла.

4. Парайце сваім бацькам купіць для сябе ці ў падарунак сваякам паветраны фільтр для памяшкання (неабходная рэч у гарадскіх умовах!). "Што ж тут незвычайнага?" – спытаеце вы. Сама тэхналогія вельмі экалагічная. Дзякуючы ёй паветра ў пакоі прымусова ўсмоктваецца і прапускаецца праз глебу і каранёвую сістэму расліны і тым самым ачышчаецца ад шкодных рэчываў.

5. Зубная шчотка ў якасці падарунку? Чаму б і не! Памятаеце, у школе распавядалі пра афрыканскае племя, жыхары якога чысцілі зубы, разжоўваючы палачку? У XXI стагоддзі мы прыйшлі да таго ж! Сёння модна чысціць зубы місвакам. Усяго некалькі сантыметраў дрэва арак рэкамендуюць разжоўваць да стану пэндзліка два разы на дзень. Валокны добра счышчаюць налёт і перашкаджаюць размнажэнню бактэрый.

Спадзяюся, што такія падарункі спадабаюцца вашым блізкім. Добрага вам настрою і вясёлых святаў!

Друкуецца ў часопісе "Родная прырода"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».