Напярэдадні аднаго з галоўных святаў каталікоў – Раства – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч даў параду, як варта адзначыць Свята на карысць, перш за ўсё, для душы.
"Сёння мы рыхтуемся да надыходзячых святаў. Нашы гарады асветленыя, многа ілюмінацыі, побач з касцёламі – упрыгожаныя ялінкі. Але ці гэтага дастаткова? Трэба спытацца ў самога сябе, ці Езус Хрыстус ёсць у маім сэрцы, ці ёсць Ён у маёй душы? Мы ведаем, калі Марыя з Юзафам прыйшлі ў Бэтлеем, то не было для іх месца ў заездзе. Ці ў нашым заездзе, якім з’яўляецца сэрца, ёсць месца для Езуса? Калі яго там не будзе, калі мы будзем адзначаць свята толькі знешне, калі будзем упрыгожваць толькі галінкі елкі, а не ўпрыгожым ялінкі ў сваім сэрцы ласкаю Божай, гэтае свята будзе такім, як і многія іншыя, што прыходзяць і праходзяць. А свята павінна пакінуць нейкі след пасля сябе, бо Езус нараджаецца ў нашых сэрцах і душах", – адзначыў каталіцкі іерарх.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.