Вы тут

Газета, паважаная класікам


Надзея Саевіч, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы:

— Кожны раз, гартаючы свежы нумар «Звязды», з задавальненнем адзначаеш цікавыя публікацыі, даведваешся пра апошнія навіны жыцця нашай краіны і замежжа, знаёмішся з культурнымі падзеямі, чытаеш пра знакамітых людзей. Адметна, што з гісторыяй адной з найстарэйшых беларускамоўных газет звязаны і творчы шлях Янкі Купалы. У свой час паэт плённа супрацоўнічаў з выданнем: выступаў на старонках з публіцыстычнымі артыкуламі, наведваў рэдакцыю, даваў парады калегам. Менавіта тут упершыню былі апублікаваны каля 70 вершаў беларускага песняра, а таксама яго пераклады з Пушкіна, Шаўчэнкі.

Калі ў 1934 годзе выйшаў пяцітысячны нумар «Звязды», Янка Купала прысвяціў паважанай газеце верш:

Пяць тысяч — не жарты вам —

Нумароў з запалам

«Звязда» наша слаўная

Ўжо надрукавала.

Скажам жа ёй шчырае

Наша пажаданне:

Каб жыла, квяцілася

Далей безустанне.

Мы, супрацоўнікі музея, далучаемся да гэтых пажаданняў класіка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.