Вы тут

Акцыя «Нашы дзеці» ахапіла ўсе мястэчкі Гродзенскай вобласці


У перадсвяточныя дні дарослыя стараюцца стварыць свята для кожнага малога, падарыць усім запамінальныя хвіліны і ласункі. Дзеці водзяць карагоды, ходзяць на балі, запальваюць ёлкі, сустракаюцца з Дзедам Марозам...


У межах акцыі «Нашы дзеці» навукова-педагагічны комплекс «Варонскі дзіцячы сад-пачатковая школа» паўдзельнічаў у піянерскай акцыі «Чырвоная рукавічка». Работнікі ўстановы, навучэнцы і іх бацькі сабралі і пералічылі грашовыя сродкі на разліковы рахунак Дзіцячага фонду. Яны таксама наведалі 5-гадовую Танечку Заброцкую з вёскі Фальваркі, якая з-за хваробы не можа наведваць дзіцячы садок.

На Ашмяншчыне дзеці гасцявалі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза, што ў аграсядзібе «Вячкойні». Прайшоўшы займальны квэст, яны выратавалі ад ведзьмы Круэлы шчанюка Маршала, а таксама зрабілі навагоднія падарункі падчас майстар-класа.

Разам з дарослымі на гарадской плошчы малыя ўрачыста запальвалі ёлку і вадзілі карагоды на «Навагоднім карнавале».

А ў Навагрудку члены аб'яднанняў «Беларускага саюза жанчын» і «БРСМ», прадстаўнікі мясцовай улады гэтымі днямі ператвараюцца ў казачных герояў і ходзяць у госці ў сацыяльныя прытулкі, шматдзетныя сем'і, дамы сямейнага тыпу... Днямі яны завіталі да татаў, якія самастойна выхоўваюць дзетак. Аляксандр Казловіч — школьнікаў Таццяну і Яўгена, а Аляксей Вараб'ёў знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку з двухгадовым Кірылам і водзіць у дзіцячы садок трохгадовую Мілану.

У Карэліцкім раёне дзеткі з сацыяльна-педагагічнага цэнтра і малыя з апякунскіх і прыёмных сем'яў трапілі на баль у Мірскі замак. Яго гаспадары — Кароль Станіслаў Радзівіл і княгіня Тэрэза Караліна — уручылі дзецям салодкія падарункі.

Выхаванцы Радуньскага дзіцячага сацыяльнага прытулку, што ў Воранаўскім раёне, таксама днямі пагасцявалі ў Мірскім замку і дапамаглі княгіні запаліць навагоднюю ёлку.

Прадпрыемствы і арганізацыі Астравецкага раёна таксама ўзялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці». Супрацоўнікі РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Астравецкага раёна ў аграгарадку Варняны.

— Гэта самая добрая акцыя года, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Валерый СЯНЮЦЬ. — Нашы супрацоўнікі з задавальненнем далучыліся да збору сродкаў, каб набыць для дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку, новы вялікі тэлевізар.

Са свайго боку дзевяць дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі і любові і пакуль жывуць у прытулку, падарылі дарослым навагоднія вершы і самаробныя сувеніры — сэрцайкі з пажаданнямі.

Актывісты БРСМ на Астравеччыне завіталі ў прыёмнае і педыятрычнае аддзяленні мясцовай раённай бальніцы. Замест уколаў і лекаў маленькіх пацыентаў тут гэтым разам чакалі Дзед Мароз са Снягуркай ды карагоды, а яшчэ... падарункі ад моладзі Астравеччыны і фруктовыя ласункі, прыгатаваныя супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Дабрачынная эстафета працягвае сваё падарожжа па мястэчках Беларусі.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Без увагі ніхто не застанецца

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.