Вы тут

Электраэнергію больш не купляем


Адмовіцца ад імпарту электрычнасці з 2018 года стала магчыма дзякуючы мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы.

Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч. У прыватнасці, ён заўважыў, што цяпер склалася такая сітуацыя, калі Беларусі больш выгадна вырабляць і спажываць уласную электраэнергію, чым закупляць расійскую.


Больш падрабязна аб гэтым расказаў генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Белэнерга» Яўген Воранаў. Ніякай нечаканасці або сенсацыі ў адмове ад імпарту электраэнергіі няма, лічыць ён. Расійская кампанія «Інтэр РАТ» (упаўнаважаная на экспарт і імпарт арганізацыя) у курсе прынятага беларускім бокам рашэння. «Гэта наш добры партнёр, у нас вельмі цесныя адносіны, але, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, мы вырашылі не купляць электраэнергію. У нас гнуткая сістэма ўзаемаадносін, калі нам будзе неабходна, то мы можам набываць электраэнергію або прадаваць, калі гэта будзе выгадна», — удакладніў Яўген Воранаў.

Гендырэктар «Белэнерга» пацвердзіў, што Беларусі цяпер больш выгадна карыстацца ўласнай электраэнергіяй. «Гэта наш эканамічны інтарэс. Калі б нам было нявыгадна, мы зноў набывалі б нейкую частку электраэнергіі і спакойна дамаўляліся. Цяпер мы не плануем імпарт, у тым ліку падчас рамонтнай кампаніі», — дадаў ён.

Як растлумачыў раней міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, такое рашэнне носіць эканамічны характар, Беларусь да гэтага ішла даўно, паступова скарачаючы імпарт электраэнергіі і мадэрнізуючы ўласную энергасістэму. У 2017 годзе расход паліва на вытворчасць электраэнергіі складае каля 230 г умоўнага паліва на 1 кВт/гадз. Гэта адзін з найбольш значных паказчыкаў, які характарызуе эфектыўнасць работы энергасістэмы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.