Вы тут

З 1 студзеня вырасце базавая велічыня


Развесціся стане даражэй, павялічацца і штрафы.

Памер базавай велічыні складзе 24,5 рубля (цяпер гэта сума ў 23 рублі). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года №997.


З ростам базавай велічыні павялічацца і некаторыя выплаты і штрафы. Так, напрыклад, павысіцца максімальны памер дапамогі па беспрацоўі — да 49 рублёў. А сума дзяржаўнай субсідыі на адкрыццё сваёй справы складзе 269,5 рубля. Калі вы захочаце распачаць уласны бізнес на вёсцы, то зможаце атрымаць на яго запуск 367,5 рубля, а калі збіраецеся арганізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з выкарыстаннем навуковых распрацовак, то на гэта выдзеляць 490 рублёў.

За рэгістрацыю шлюбу ў наступным годзе давядзецца заплаціць 24,5 рубля, а за развод — 98 (а калі гэты развод не першы, то ўсе 196 рублёў).

Штраф за безбілетны праезд у гарадскім транспарце з новага года складзе 12,25 рубля. За распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы з вас змогуць спагнаць да 196 рублёў, а за шум ад рамонту па выхадных — да 735.

З павышэннем базавай велічыні вырастуць таксама прэміі і стыпендыі Прэзідэнта Беларусі, мінімальныя стаўкі аўтарскай узнагароды, плата за карыстанне арэндным жыллём і іншае.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.