Вы тут

Беларуская «малочка» прыйдзе і ў В'етнам


Пра гэта, у прыватнасці, заявіў пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань у мінскім Доме дружбы ў час падвядзення вынікаў супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах за 2017 год.


Пасол таксама падкрэсліў, што адносіны паміж краінамі вылучаюцца ўзаемнай зацікаўленасцю бакоў актыўна развіваць стасункі літаральна па ўсіх кірунках. Напрыклад, у 2017 годзе каля 30 в'етнамскіх дэлегацый наведалі Беларусь, прыкладна столькі ж беларускіх дэлегацый пабывалі ў В'етнаме. У ходзе перагавораў партнёры паставілі мэту ў 2018 годзе давесці тавараабарот паміж дзвюма краінамі да 500 млн долараў ЗША. Падставы для гэтага ёсць. Так, усё эфектыўней узаемадзейнічаюць рэгіёны краін, асобныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх і вытворцы малочных прадуктаў, якія плануюць у наступным годзе адкрыць у В'етнаме сумеснае прадпрыемства з выкарыстаннем беларускага малака і тэхналогій.

Леанід Лахманенка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».