Вы тут

Лукашэнка ахарактарызаваў як паспяховыя вынікі года на прасторы СНД


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў як паспяховыя эканамічныя вынікі года на прасторы СНД. Такую ацэнку ён даў на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці 26 снежня ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Расіі ў Нова-Агарове.


Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што тавараабарот паміж дзяржавамі Садружнасці ў 2017 годзе вырас амаль на 25 працэнтаў. Таксама амаль на чвэрць вырас гандаль Беларусі з краінамі СНД. "Гэта вялікі поспех", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў, што значна прыбавіў у сферы эканомікі і створаны некалькі гадоў таму Еўразійскі эканамічны саюз. Прэзідэнт Беларусі сказаў, што ў будучым годзе ў ЕАЭС будзе старшынстваваць Расійскай Федэрацыя, і выказаў надзею, што яна ў перыяд свайго старшынства прапануе сур'ёзныя ініцыятывы па ўмацаванні саюза. Акрамя таго, заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь выступае за своечасовае стварэнне ў ЕАЭС агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!