Вы тут

Салата «Сабака»


Спатрэбіцца: цыбуля — 1 шт.; морква — 1 шт.; курыная печань — 0,5 кг; бульба — 2—3 шт.; агурок салёны — 2 шт.; гарошак кансерваваны — 250 г; яйкі — 3—4 шт.; маянэз ці смятана — на густ; соль, перац, гарчыца — на густ; алей — 3 ст.л.; чарнасліў, перац чырвоны салодкі, зяленіва — для ўпрыгожвання.

Загадзя адварваем бульбу і яйкі, а таксама курыную печань (цэлымі кавалачкамі). Здробненую цыбулю і моркву неабходна падсмажыць на алеі.

Гатовую печань дзелім на тры часткі. Прыкладна 2/3 наразаем невялікімі кубікамі. Астатнюю трэць порцыі прыбіраем цэлай у маразілку на 15 хвілін.

У салатніцу складваем нарэзаную печань, бульбу, агурок, падсмажаную моркву і цыбулю, гарошак.

Яйкі дзелім на жаўток і бялок. Ад бялка аднаго яйка адразаем два аднолькавыя круглячкі (для вачэй сабакі), астатняе тром на дробнай тарцы. Увесь бялок яек пойдзе для ўпрыгожвання.

Жаўткі выкарыстоўваем для запраўкі (замест маянэзу). Змешваем смятану з жаўткамі, соллю і перцам, дадаём па жаданні мяккую або вострую гарчыцу. Масу добра змешваем, каб камячкі жаўтка і спецыі добра разышліся.

Запраўляем салату запраўкай ці маянэзам, змешваем і прыступаем да афармлення.

Салатную масу выкладваем на авальнае або круглае блюда ў форме галавы шчанюка ў чырвонай шапцы Дзеда Мароза. Частку печані, якую клалі ў маразілку, дастаём і надзіраем на тарцы. Пячоначную дробку выкладваем на мордачку сабакі ў раёне вушак і мыскі (пакідаем невялікае месца вакол вачэй, а таксама не запаўняем шапку).

Надзёртым бялком запаўняем плямы на мордачцы, а таксама афармляем аблямоўку шапкі і пампон.

Здробненым салодкім перцам запаўняем шапку (з кавалачка перцу выразаем язычок), з чарнасліву і круглячкоў бялку робім яму вочы, нос, рот і вяснушкі на шчоках. Гарошкам упрыгожваем шапку, а свежым зяленівам — нашага пацешнага сабачку.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».