Год якасці


Кіраўніцтва КНР агучыла сваё бачанне эканамічнай работы у 2018-м. 


У снежні генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін старшыняваў на двух мерапрыемствах, прысвечаных эканамічнай рабоце у 2018 годзе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

2018-ты стане першым годам увасаблення духу ХІХ з'езда КПК, які прайшоў летась у кастрычніку і пазначыць кірунак развіцця Кітая на наступныя трыццаць з лішнім гадоў. "З часу ўступлення сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху супярэчнасць паміж пастаянна растучымі патрэбамі народа ў выдатным жыцці і нераўнамернасцю і непаўнатой развіцця ўжо стала асноўнай супярэчнасцю кітайскага грамадства", - сказана ў дакладзе, зробленым Сі Цзіньпінам на з'ездзе. Даклад ўсталяваў патрабаванні да Кітаю развіваць мадэрнізаваную эканоміку, арыентаваную на якасць, каб павысіць здольнасць да інавацый і канкурэнтаздольнасць краіны. "Неабходна ўсебакова рэалізоўваць дух ХІХ з'езда", - сказана ў дакуменце, апублікаваным Палітбюро ЦК КПК. У той жа час, у 2018-м спаўняецца 40 гадоў з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гэта таксама вельмі важны год для працы над тым, каб ва ўсіх адносінах пабудаваць сярэднезаможнае грамадства і ажыццявіць у жыццё 13-ты пяцігадовы план (2016-2020 гг.). 

"На цяперашнім этапе асноўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Кітая з'яўляецца пераход ад высокіх тэмпаў росту да высакаякаснагя развіццю", - заявіў Сі Цзіньпін на сімпозіуме, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі некамуністычных партый і беспартыйныя дзеячы. Рэалізацыя якаснага развіцця з'яўляецца абавязковай умовай для падтрымання здаровага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, прыстасавання Кітая да новай асноўнай супярэчнасці і пабудовы ва ўсіх адносінах мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, дадаў ён. "Высакаякаснае развіццё з'яўляецца асноватворным патрабаваннем для вызначэння шляху развіцця, распрацоўкі эканамічнай палітыкі і вядзення макраэканамічнага рэгулявання ў сучаснасці і будучыні", - сказаў Сі Цзіньпін. Канцэпцыя "высакаякаснага развіцця" павінна быць цалкам зразуметая і добрасумленна ажыццёўлена, дадаў старшыня КНР. 

У мінулыя гады эканамічнае развіццё Кітая замарудзілася з хуткіх да умерана хуткіх тэмпаў. Сярэдні штогадовы рост эканомікі ў перыяд з 1979 па 2012 гады складаў 9,8 працэнта, у той час як глабальны рост - 2,8 працэнта. Тым не менш, імклівы рост суправаджаўся празмерным выкарыстаннем рэсурсаў, забруджваннем навакольнага асяроддзя і лішкам вытворчых магутнасцяў. Пачынаючы з 2012 года краіна стала больш памяркоўная да паніжэння тэмпаў росту дзеля паляпшэння структуры, якасці і эфектыўнасці. Акцэнт на высакаякасным развіцці дапаможа зжыць упор на высокія тэмпы росту ў справе ацэнкі эканомікі, сказаў супрацоўнік Цэнтра па вывучэнні праблем развіцця пры Дзяржсавеце КНР Чжан Ліцюнь. 

Сёлета рэформа жыллёвай сістэмы будзе пастаўлена ў прыярытэт у эканамічнай рабоце. Кітай прасуне наперад жыллёвую рэформу і будаўніцтва жыллёвага механізму з доўгачасовымі наступствамі, сказана ў заяве Дзяржсавета КНР. Больш ніякіх дэталяў пра тое, як краіна будзе прасоўваць дадзеную рэформу, дадзена не было. "Мы павінны памятаць, што жыллё прызначана для пражывання, а не для спекуляцыі", - сказана ў дакладзе Сі Цзіньпіна. "Памятаючы пра гэта, мы будзем паскараць фарміраванне жыллёвай сістэмы, якая адрозніваецца дыверсіфікацыяй суб'ектаў прапановы, разнастайнасцю каналаў забеспячэння, роўнай увагай да арэнды і да набыцця жылля, каб усяму народу было дзе жыць", - сказана ў дакуменце. Намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Нін Цзічжэ заявіў раней у кастрычніку, што Кітай распрацоўвае пакет мер па кантролі за ўласнасцю, эфект ад якіх будзе працяглы. 

Кітай будзе імкнуцца да значнага прагрэсу ў справе прадухілення рызык, адраснага выкаранення галечы і кантролю над забруджваннем. Павінен быць распрацаваны агульны план "забеспячэння перамогі ў трох бітвах". Для таго каб прадухіліць і аслабіць рызыкі, Кітаю неабходна стрымліваць агульны каэфіцыент суадносін уласных і пазыковых сродкаў, а таксама павялічыць здольнасць фінансавага сектара служыць рэальнай эканоміцы. Што ж тычыцца адраснага выкаранення галечы, то краіне неабходна забяспечыць канкрэтную падтрымку асабліва бедным групам насельніцтва і актывізаваць намаганні ў рэгіёнах, дзе людзі жывуць ва ўмовах крайняй галечы. Для ажыццяўлення кантролю над забруджваннем, краіне неабходна працягнуць скарачаць маштабы выкідаў асноўных забруджвальнікаў для таго, каб палепшыць стан навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».