Вы тут

Беларусь чакае швейцарскіх інвестараў


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з кіраўніком аддзялення пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Мінску Клодам Альтэрматам.


«Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прыцягненні ў Беларусь швейцарскіх інвестыцый, — адзначыў спікер. — Нядаўна ў нашай краіне быў прыняты шэраг важных дакументаў — дэкрэты Прэзідэнта «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Першы накіраваны на лібералізацыю ўмоў вядзення бізнесу, а другі — на развіццё ІТ-тэхналогій, лічбавай эканомікі».

Дарэчы, цяпер на тэрыторыі Беларусі працуе 118 кампаній са швейцарскім капіталам, з іх больш за 50 — сумесныя прадпрыемствы. «Перспектыўны кірунак для швейцарскіх кампаній, якія могуць прыйсці ў Беларусь, — выхад на тэрыторыю ЕАЭС з высокатэхналагічнай прадукцыяй, якую можна было б вырабляць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», ПВТ, свабодных эканамічных зонах», — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго, з 27 лютага па 1 сакавіка наступнага года парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з Уладзімірам Андрэйчанкам наведае Швейцарыю. На думку спікера, гэты візіт дасць магчымасць значна паглыбіць супрацоўніцтва краін. «Па выніках сустрэч мы б маглі выйсці на падпісанне выніковых дакументаў. Я думаю, што ў рамках візіту можна было б разгледзець такія пытанні, як гандлёва-эканамічнае, крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва», — сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка таксама адзначыў, што ў двухбаковым парадку дня адсутнічаюць праблемныя пытанні, якія перашкаджаюць паглыбленню супрацоўніцтва. На сістэмную аснову выйшлі міжпарламенцкія кантакты: у беларускім парламенце існуе група дружбы з Федэральным сходам Швейцарыі, а сёлета такая ж група з'явілася і ў швейцарскім парламенце — упершыню за 25 гадоў парламенцкіх адносін. Работа вядзецца і на такіх міжнародных пляцоўках, як ПА АБСЕ і Міжпарламенцкі саюз.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Погляд на Альпы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».