Вы тут

Якое месца займае Навагрудчына ў беларускай спартыўнай супольнасці


Рэгіён на працягу многіх гадоў выступае пляцоўкай для правядзення абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па розных відах спорту. А колькі выдатных спартсменаў з гэтага раёна краіны папоўнілі шэрагі маладзёжных і нацыянальных камандаў Беларусі. Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа адзначае юбілей і падводзіць вынікі сваёй працы.


Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі на Навагрудчыне ажыццяўляецца ўсё неабходнае, каб кожнаму ахвотнаму даць магчымасць займацца фізкультурай і спортам. З гэтай мэтай 50 гадоў таму ў Навагрудку была адкрыта першая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Праз шэсць гадоў такая ж з'явілася і ў гарадскім пасёлку Любча. У 2003 годзе гарадская і раённая ўстановы былі аб'яднаны ў Навагрудскую ДЮСШ № 2. За гады свайго існавання ўстанова адчула нямала перамен, аднак, задачы трэнераў заўсёды заставаліся аднымі — прывіць юным навагрудчанам любоў да спорту.

Што такое спартыўная школа для юнага спартсмена? Гэта яго першыя крокі ў спорце, яго першыя перамогі і няўдачы і, вядома, першы трэнер. Менавіта ён прывівае дзіцяці любоў да спорту, развівае навыкі, удзельнічае ў фарміраванні характару. Першы трэнер вучыць свайго выхаванца не толькі перамагаць, але і правільна прайграваць — не адчайвацца, а аналізаваць сітуацыю, рабіць высновы і працягваць рухацца далей, да перамогі. І з якімі майстрамі ні займаўся б спартсмен далей, першы настаўнік назаўжды застанецца ў яго памяці.

Сёння ў Навагрудскай ДЮСШ № 2 працуюць тры аддзяленні: лёгкая атлетыка, футбол і конны спорт, дзе займаюцца 268 спартсменаў-навучэнцаў. Кваліфікаваны трэнерскі склад уключае дзевяць штатных трэнераў-выкладчыкаў і тры сумяшчальнікі, якія трэніруюць дзяцей не толькі ў горадзе, але і на базе сельскіх школ, у гарадскім пасёлку Любча, аграгарадках Валеўка, Пятрэвічы, Уселюб і Нягневічы.

Па лёгкай атлетыцы — Людміла Старко, Віталь Жук, Іван Стома, Сяргей Духоўнік, Валянцін Каўцэвіч, Дзяніс Аляшкевіч, Анатоль Коршун і Ніна Бузук, па футболе — Ігар Мядзведзь, Аляксандр Шынтар і Віктар Навагран, па конным спорце — Сяргей Антановіч і Алег Шайбак. У прыватнасці, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Сяргей Духоўнік падрыхтаваў удзельніцу першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Сінгапуры Вольгу Духоўнік, Валянцін Каўцэвіч — чэмпіёна Еўропы ў штурханні ядра Сяргея Бахара. Трэнер па конным спорце Сяргей Антановіч з'яўляецца пераможцам этапу Кубка свету па канкуры. Усе настаўнікі — былыя спартсмены і сапраўдныя майстры сваёй справы. Стаж працы большасці з іх перавышае 30 гадоў.

Паўстагоддзя — значны рубеж для любой установы. Трэнеры ДЮСШ № 2 імкнуцца выхоўваць дзяцей на традыцыях, якія групуюць спартсменаў, натхняюць іх на новыя дасягненні. Выхаванцы школы штогод уключаюцца ў спісачны склад нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы. Школа ганарыцца сваімі прадстаўнікамі ў гэтым відзе спорту — Сяргеем Бахарам, Наталляй Мяцеліцай, Дзмітрыем Малахоўскім, Кацярынай Літвінскай, Алесяй Чамбровіч, Аляксандрам Ліцем, Аляксандрам Флейтай, Вольгай і Веранікай Духоўнік, футбалістамі — Аляксандрам Бахарам, Кірылам Пісаруком, Ягорам Антановічам, Уладам Мядзведзем і шматлікімі іншымі.

На жаль, у працэсе сваёй дзейнасці акрамя станоўчых момантаў школе даводзіцца сутыкацца і з шэрагам праблем. Адной з іх з'яўляецца састарэлая спартыўная база, якая ўяўляе сабой спартыўную залу плошчай 260 м кв. Для правядзення якасных трэніровачных заняткаў, якія дазволілі б раскрыць патэнцыял спартсменаў-навучэнцаў, гэтай плошчы не хапае. Гэта, вядома, можа паўплываць і на вынікі атлетаў на спаборніцтвах.

Праблемы ў галіне фізкультуры і спорту, арганізацыі здаровага ладу жыцця дзяцей заўсёды агульныя для ўсіх жыхароў Навагрудскага раёна, таму мясцовыя органы ўлады і тут не засталіся ўбаку. Старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч падняў пытанне аб будаўніцтве ФАКа, і на сустрэчы з губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым былі абмеркаваны шляхі вырашэння гэтай праблемы.

Бо спорт — гэта не проста праца, пасля выканання якой можна расслабіцца і адпачыць. Гэта стыль жыцця, які патрабуе мэтанакіраванасці, зацятасці і працаздольнасці.

З юбілеем школы віншуем усіх ветэранаў спорту, трэнераў і выхаванцаў. Жадаем моцнага здароўя, сілы духу, удачы і дабрабыту ў сем'ях.

Сяргей Юшкевіч, дырэктар ДЮСШ № 2 г. Навагрудка

Загаловак у газеце: Школа з традыцыямі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.