Вы тут

Дзве ёлкі вышынёй па 15 метраў кожная дашчэнту згарэлі ў Гомелі


Дзве ёлкі вышынёй па 15 метраў кожная дашчэнту згарэлі ў Гомелі. Агонь знішчыў іх пластыкавыя пакрыцці і ілюмінацыю па ўсёй плошчы.


У навагоднюю ноч а другой гадзіне ратавальнікі выехалі на тушэнне штучнай ёлкі, усталяванай каля тралейбуснага парка. Другое ўзгаранне адбылося каля трох гадзін. Палала штучнае дрэва, устаноўленае насупраць абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. У абодвух выпадках ад навагодніх дрэў засталіся толькі аплаўленыя металічныя каркасы.

Узгаранне было тэрмінова ліквідавана. Людзі пры гэтым не пацярпелі. Цяпер вядзецца расследаванне і спецыялісты высвятляюць прычыны. У Гомельскім абласным упраўленні МНС паведамілі, што разглядаецца некалькі версій — ад няспраўнасці электраабсталявання да неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай. Дарэчы, ёлкі, усталяваныя ў горадзе, былі правераны на адпаведнасць нормам электрабяспекі, забяспечана сістэма аховы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ёлачка, гары?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.