Вы тут

28-гадовы жыхар Бабруйска загадаў жонцы павесіцца


Жахлівая гісторыя здарылася ў Бабруйску. На глебе рэўнасці 28-гадовы мясцовы жыхар дазволіў сабе здзекі над маладой жонкай, якія па жорсткасці не саступаюць фашысцкім. На працягу ночы з 22.00 да 06.00 раніцы ён перыядычна яе збіваў, душыў падушкай, а потым наогул вырашыў павесіць. Зрабіў у туалеце з электрычнага шнура пятлю, паставіў зэдлік і загадаў жанчыне здзейсніць самагубства. Знясіленая ад здзекаў ахвяра з адчаю прасунула галаву ў пятлю і ступіла з зэдліка. Але шнур абарваўся. Яе карнік склаў провад удвая і прымусіў жанчыну паўтарыць смяротны крок. Калі пятля зацягнулася на яе шыі, мучыцель абарваў шнур. Жанчына некаторы час была без прытомнасці, але засталася жывая.


У судзе пацярпелая растлумачыла, што пагрозу забойствам успрыняла як рэальную, бо мужчына вёў сябе неадэкватна. І каб здзекі хутчэй скончыліся, пагадзілася на самагубства.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Алена Шумейка, абвінавачваны прызнаны вінаватым у пагрозе забойствам, сістэматычным нанясенні пабояў, давядзенні жонкі да замаху на самагубства. Жанчына знаходзілася ў дэкрэтным водпуску і матэрыяльна залежала ад чалавека, які ледзь не забіў яе. Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска прысудзіў абвінавачванага да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму (частка 2 артыкулаў 145, 154, 186 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — катаванне, пагроза забойствам, давядзенне да замаху на самагубства).

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».