Вы тут

Беларуска ўзначаліла сусветны рэйтынг у шашках


Міжнародны гросмайстар Вольга Федаровіч дамаглася такой вяршыні ўпершыню і для сябе, і для нашай краіны.


На 1 студзеня яе рэйтынг быў роўны 2237, што адпавядае першаму месцу агульнага заліку. Другое месца заняла таксама былая беларуская спартсменка — 16-разовая чэмпіёнка свету, якая сёння прадстаўляе Латвію, — Зоя Голубева (Садоўская) з рэйтынгам 2231, трэцяй у топ-10 значыцца Вікторыя Матрычка з Украіны.

Адзначым, што першыя тры радкі мужчынскага рэйтынга застаюцца за спартсменамі з Расіі.

Яўген САЛАНОВІЧ, майстар спорту па шашках-100

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?