Вы тут

Некаторыя прэтэндэнты на «Еўрабачанне» парушылі правілы конкурсу


Больш як 90 заявак ад музыкантаў з Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Малдовы і Таджыкістана атрымалі арганізатары нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Зрэшты, як падкрэсліваюць у Белтэлерадыёкампаніі, гэта ўсё яшчэ не канчатковая лічба.


«Хутчэй за ўсё, да праслухоўвання будуць дапушчаны не ўсе прэтэндэнты, — растлумачылі прадстаўнікі медыяхолдынга. — Напрыклад, ужо вядома, што некаторыя ўдзельнікі даслалі заяўкі, у якіх словы альбо музыка песень народныя, што забаронена правіламі «Еўрабачання».

Нагадаем, ужо на наступным тыдні, 11 студзеня, у найвялікшай студыі на Макаёнка, 9 пачнецца адкрытае праслухоўванне кандыдатаў, якое таксама будзе трансліравацца ў рэжыме анлайн на афіцыйным сайце. А ўжо ўвечары таго ж дня прафесійнае журы — яго сёлетні склад будзе апублікаваны напярэдадні — абвесціць, хто трапіць у лік фіналістаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дапусцяць не ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».