Учора хакейныя баталii на Калядным турнiры працягвалiся. Каманда Швейцарыi, якая за дзень да гэтага перамагла кiтайцаў з лiкам 7:4, сустракалася са зборнай ААЭ, якая напярэдаднi пацярпела паражэнне ад зборнай Прэзідэнта Беларусi (7:12). Учора лёд «Чыжоўка-Арэны» не аддаў перавагу нiкому — каманды згулялi ўнiчыю (4:4).
Але героем першых матчаў учарашняга дня была, несумненна, зборная Чэхii. На лёдзе «Чыжоўка-Арэны» яны разграмiлi сапернiкаў са зборнай Балкан — 25:3. Зыход сустрэчы ў групе В вырашаны быў ужо пасля першага перыяду, у якiм пераможцы закiнулi дзевяць шайбаў. Для каманды Чэхii гэта ўжо другая буйная перамога на турнiры. Напярэдаднi былi зрынутыя шведы — 19:3. Учора ў гэтым квартэце позна ўвечары адбыўся яшчэ адзiн матч: Расiя сустракалася на малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» са шведамi. У групе А ў вячэрняй праграме спаборнiцтваў на вялiкай пляцоўцы спарткомплексу згулялi хакейная каманда Прэзiдэнта Беларусi i зборная Кiтая.
Сёння зборная Швецыi сустрэнецца з камандай Балкан, КНР згуляе з ААЭ, Беларусь — са Швейцарыяй, а Расiя — з Чэхiяй. А заўтра адбудзецца матч за трэцяе месца i, канешне, фiнал, якi вызначыць наймацнейшага, i, трэба спадзявацца, будзе не менш вiдовiшчным i таксама багатым на забiтыя шайбы.
Генадзь Савілаў, нападаючы хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, заявіў у размове з журналістамі, што, безумоўна, галоўная задача — перамога ў турніры.
— Мы трэніруемся пастаянна на працягу года — па два-тры разы на тыдзень, удзельнічаем у спаборніцтвах, — расказаў форвард. — Многія з нас гуляюць у аматарскай хакейнай лізе, там таксама ёсць трэніроўкі, гульні, зусім нядаўна быў турнір у Арабскіх Эміратах. Так што лёдавай падрыхтоўкі для аматарскага ўзроўню больш чым дастаткова.
Трэба сказаць, што падчас гульні ў чацвер з камандай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў ужо ў першым перыядзе наша каманда лідзіравала з лікам шэсць — ноль. Пазней госці імкнуліся адыграцца, але ў выніку перамога так і засталася за намі: 12:7.
— Для самога нечаканасць, што такая значная перавага ў гульні, — прызнаўся Генадзь Савілаў пасля першага тура. — Відаць, мы вельмі моцна рыхтаваліся, імкнуліся падысці да гэтых спаборніцтваў у поўнай мабілізацыі. Сваю ролю сыграла і тое, што каманда з Арабскіх Эміратаў, ды і няма ў іх такой падтрымкі балельшчыкаў, якая ёсць у нас.
Умовы гульні нападаючы ацаніў на «выдатна»:
— Зручнае размяшчэнне «Чыжоўка-Арэны», зручна сумясціць балельшчыцкую цікавасць да спаборніцтва міжнароднага значэння сярод дарослых і рэспубліканскага значэння — сярод моладзі. Спадзяюся, што ў будучым такая традыцыя працягнецца.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота БЕЛТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.