Хакеісты Чэхіі абыгралі ААЭ з лікам 11:2 і ў другі раз сталі бронзавымі прызёрамі Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.
Чэшскія хакеісты ўпэўнена кантралявалі ход сустрэчы на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" і цалкам маглі прэтэндаваць на фінал, але, як паведамлялася, каманда саступіла першае месца ў групе В Расіі. Зборная Чэхіі заваявала бронзавыя ўзнагароды турніру праз 13 гадоў. Упершыню гэтая каманда паднялася на п'едэстал гонару ў 2005 годзе - на самых першых спаборніцтвах аматараў хакея.
Вырашальны матч Каляднага турніру Беларусь - Расія адбудзецца сёння ў "Чыжоўка-Арэне" ў 18.00. Гэтыя каманды ў 12-ы раз згуляюць у фінале.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.