Вы тут

Раім схадзіць


Спектакль «Пінская шляхта», свята «Шчадрэцкія варожбы», навагодні баль у Вялікім тэатры оперы і балета, а таксама выстава «Панна Doll'я» — афіша «Звязды» з 8 па 14 студзеня.


Спектакль «Пінская шляхта»

Дзе: Тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 11 студзеня, 19:00

Колькі каштуе: 11 р.

Спектакль Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з'яўляецца своеасаблівай творчай візіткай Палескага драматычнага тэатра. Кожны з вобразаў выпісаны артыстамі характэрна і непаўторна, чаму нямала спрыяе і родная «пінчуцкая гаворка».


Свята «Шчадрэцкія варожбы»

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 13 студзеня, 13:00

Колькі каштуе: 8 р.; 4 р. — школьнікі; для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх на свята «Шчадрэцкія варожбы». Вас чакае цікавае баўленне часу ў вясёлай кампаніі музейнай вёскі з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песнямі. А таксама — калядны квэст, спектакль лялечнага тэатра «Батлейка», фотазона і майстар-клас па вырабе калядных зорак.


Вялікі навагодні баль

Фота БЕЛТА.

Дзе: Вялікі тэатр оперы і балета (пл. Парыжскай камуны, 1)

Калі: 13 студзеня, 20:30

Колькі каштуе: ад 40 р.

Калі вы прыхільнік галантнага этыкету XIX стагоддзя, калі ваша мара — стаць удзельнікам бліскучага балю і закруціцца ў віхуры венскага вальса, калі вы засумавалі па вялікай вясёлай кампаніі і будзеце шчаслівыя сустрэць стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкантаў і спевакоў — Вялікі тэатр оперы і балета запрашае вас на баль.

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю з'яўляецца захаванне дрэс-кода: дамам неабходна з'явіцца ў бальнай або вячэрняй сукенцы ў падлогу, мужчынам — у смокінгу або элегантным касцюме.


Міжнародная выстава аўтарскай лялькі «Панна Doll'я»

Фота БЕЛТА.

Дзе: НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 27 студзеня

Колькі каштуе: 6 р.; 3 р. — ільготны; дзеці да 7 гадоў, інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў — бясплатна

На выставе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у адзіным экземпляры. У выглядзе асобнай экспазіцыі будуць прадстаўлены: персанальны праект аўтарскай лялькі Ірыны Гаруновай (Расія) «Каралевы і шуты», персанальны праект Марыны Жаваранкавай «Азбука» па матывах карцін Пятра Фралова, унікальныя маскі Ірыны Бажэчэнка (Украіна), выкананыя ў змешанай тэхніцы (бісер, халодны фарфор, скульптура), лялькі з дрэва Юрыя Шарова і Яўгена Лукашэвіча (Беларусь), анёлы Таццяны Чугуновай.

Галоўная лялька выставы — Панна Doll'я (аўтар Таццяна Палякова, Беларусь).


Выстава «Цуд на Каляды»

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 21 студзеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Удзельнікі выставы — навучэнцы і педагогі аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ», «Ветразь», «Зорка», «Ранак», «Арыён», «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі», «Маяк», «Золак», «Вікторыя», «Светач» і «Эўрыка». 

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 індывідуальных і калектыўных работ, аб'яднаных навагодняй і каляднай тэматыкай, розных па кампазіцыі і тэхніцы выканання: габелен, мастацкае ткацтва, дэкупаж, саломапляценне, вязанне, бісерапляценне, алмазная вышыўка, фларыстыка, дэкаратыўны роспіс. Тут можна ўбачыць тэкстыльныя лялькі, дэкаратыўныя елкі, мяккую цацку, навагоднія паштоўкі, макрамэ, выцінанку і дзіцячыя малюнкі. Разам са звыклымі тканінамі, паперай, кардонам, юныя майстры выкарыстоўваюць у сваёй працы дрэва, каменчыкі і ракавінкі, актыўна эксперыментуюць з новымі матэрыяламі: салёнае цеста, мешкавіна, пластмаса і нават цукеркі і пернікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».