Каманда Беларусі перамагла сапернікаў з Расіі з лікам 6:1 (4:0, 1:1, 1:0) у фінале XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.
Фіналісты спаборніцтваў упэўнена правялі папярэднюю частку, атрымаўшы па тры перамогі. Расійскую зборную прадстаўлялі гульцы з вялікім вопытам. Каманда сапернікаў беларусаў упэўнена правяла напярэдадні матч супраць чэхаў. Барацьба ў фінале чакалася ўпартай, аднак многае вырашыў зыход першых 20 хвілін сустрэчы ў "Чыжоўка-Арэне".
Гаспадары пляцоўкі ўжо на 3-й хвіліне стартавага перыяду адкрылі рахунак. Пасля кідка з сярэдняй дыстанцыі Андрэя Глебава нападаючы Аляксандр Кулакоў падкарэктаваў траекторыю палёту шайбы, падставіўшы клюшку - 1:0. Расіяне паспяхова правялі адрэзак у сярэдзіне перыяду і доўгі час трымалі супернікаў у напружанні, пагражаючы небяспечнымі кідкамі. Аднак хуткая атака беларусаў дазволіла вызначыцца Даніэлю Карсо, які неўзабаве аформіў галявы дубль. Замацаваў перавагу беларускай каманды Дзмітрый Мялешка - 4:0.
У самым пачатку другога перыяду беларусы закінулі пятую шайбу ў вароты расіян, пасля чаго госці значна дадалі ў хуткасці. Моманты ля варот гаспадароў пляцоўкі ўзнікалі даволі часта. На 27-й хвіліне матчу алімпійскі чэмпіён Сяргей Святлоў змог дабіць шайбу, якая захрасла ў шчытках галкіпера. У сярэдзіне другога перыяду расіяне таксама атрымалі магчымасць згуляць у большасці і здолелі нават вызначыцца голам, але шайба не была залічана, бо апынулася ў сетцы не па правілах. Пад заслону перыяду госці двойчы аказваліся ў меншасці, але закінуць да перапынку беларусы больш не змаглі.
У заключным перыядзе расіяне мелі некалькі магчымасьцяў, каб скараціць адставанне ў ліку, але выдатна на апошняй мяжы абароны дзейнічаў на працягу ўсёй гульні галкіпер Сцяпан Гарачэўскіх.
Каманды Беларусі і Расіі раней 11 разоў сустракаліся ў фінале Каляднага турніру аматараў хакея. Яшчэ двойчы ў вырашальны раўнд спаборніцтваў выходзілі хакеісты Фінляндыі.
Бронзавым прызёрам спаборніцтваў стала каманда Чэхіі.
Фота БЕЛТА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».