Вы тут

Уручэнне падарункаў ад Прэзідэнта праходзіць на Гомельшчыне


Уручэнне падарункаў ад Прэзідэнта краіны праходзіць на Гомельшчыне. Віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі і каля 600 падарункаў атрымалі выхаванцы Гарадзецкай і Улукаўскай дапаможных школ-інтэрнатаў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 70, Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і абласнога дома дзіцяці. Падарункі ўручалі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса.


У межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведвалі дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 70 Гомеля для навучэнцаў з парушэннем слыху ганаровую місію ўручэння падарункаў выканаў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Ён разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і героямі вядомых мультфільмаў уручыў дзецям цацкі, якія развіваюць, і настольныя гульні. Прадстаўнік улады падкрэсліў, што традыцыйная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ніколі не згубіць сваёй актуальнасці:

— Напэўна, у назве самой акцыі — яе галоўны сэнс: увага дзяржавы да нашых дзяцей. У гэтай школе навучаюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця. Дарэчы, яны не раз станавіліся пераможцамі розных абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і спаборніцтваў. Амаль усе навучэнцы ўстановы наведваюць спартыўныя секцыі.

У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 70 Гомеля цяпер атрымліваюць адукацыю 82 вучні з рознай ступенню парушэння слыху. Навучанне вядзецца з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры калектыўнага карыстання, тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць перадачу навучальнага матэрыялу і іншай інфармацыі.

Больш за 200 навагодніх падарункаў ад кіраўніка дзяржавы атрымалі дзеці, якія па стане здароўя вымушаны сустракаць святы ў стацыянары гомельскай абласной клінічнай бальніцы. Салодкія прэзенты ім перадалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Васількоў. Госці пажадалі маленькім пацыентам як мага хутчэй акрыяць і вяртацца дадому:

— Перад Калядамі кожнае дзіця чакае цуду і жадае атрымаць падарунак, — адзначыў Алег Барысенка. — Штогадовая дабрачынная акцыя яшчэ раз пацвярджае, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка клапоціцца ў першую чаргу пра дзяцей — будучае нашай краіны. Невыпадкова ўзвядзенне новага комплексу дзіцячай абласной бальніцы ў Гомелі знаходзіцца пад пільным кантролем кіраўніка дзяржавы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цуд, які стварае настрой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.