Вы тут

Беларусбанк знізіў стаўку па крэдытных дагаворах


Беларусбанк знізіў стаўку па крэдытных дагаворах, якія выдаюцца пад адраснае субсідаванне жылля, паведамілі ў прэс-службе банка.


«Найбуйнейшы банк краіны працягвае актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі Указа № 240. Мы рады праінфармаваць сваіх кліентаў, што з 5 студзеня 2018 года па крэдытных дагаворах, якія заключаюцца па адрасным субсідаванні жылля, працэнтная стаўка зніжана да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка на працягу першых 24 месяцаў з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора», — паведаміла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

У банку падкрэслілі, што такі пазітыўны крок чарговы раз пацвярджае, што жыллёвае крэдытаванне для Беларусбанка традыцыйна захоўвае свой прыярытэтны кірунак. Ужо больш за 2,7 тысячы грамадзян па ўсёй краіне звярнуліся ва ўстановы банка па атрыманне крэдыту на будаўніцтва нерухомасці з адрасным субсідаваннем.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Крэдыт на жыллё пад 11%

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.