Вы тут

Як у сталіцы вырашаюць праблему з паркінгамі


Ні для кога не сакрэт, што пытанне, дзе пакінуць аўтамабіль, як у дварах, так і на цэнтральных вуліцах вялікага горада, асабліва сталіцы, стаіць вельмі востра. Адзін са спосабаў яго рашэння — укараненне па ўсім горадзе сістэмы платных парковак. Зараз у Мінску каля 2,5 тысячы прызначаных для гэтага машына-месцаў, але ўжо да 2020 года профільныя службы абяцаюць павялічыць іх колькасць у 10 разоў.


Фота otv-media.ru.

Зараз жа платныя паркоўкі сканцэнтраваныя ў раёнах Прывакзальнай плошчы, станцыі метро Якуба Коласа, Старога горада. У будучыні іх без цяжкасцяў можна будзе знайсці па ўсім перыметры ўнутры Другога кальца. Як адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый ВАЖНІК, сістэма патрэбна ў першую чаргу для рэгулявання сітуацыі з занадта вялікай колькасцю аўтамабіляў, а не для атрымання прыбытку. Да таго ж грошы, заробленыя такім чынам, пойдуць на паляпшэнне гарадскога асяроддзя: ад стварэння новых парковачных месцаў да забеспячэння безбар'ернага асяроддзя і веладарожак.

Як паказвае практыка, увядзенне платы за стаянку да лепшага мяняе сітуацыю з яе даступнасцю і бяспекай. У сувязі з гэтым жыхары бліжніх дамоў нярэдка самі звяртаюцца да гарадскіх службаў з просьбай абсталяваць непадалёк платную паркоўку. Аднак гэтая тэма мае два бакі: актуальным становіцца пытанне абароны двароў жылых дамоў, куды часцей за ўсё спрабуюць перамясціцца тыя, хто не жадае расставацца з грашыма.

Для кантролю за добрасумленнасцю аўтамабілістаў выкарыстоўваюць розныя спосабы. Па словах дырэктара ДУ «Паркоўкі сталіцы» Алега ЛЯШЧЫНСКАГА, цяпер у раёне вуліцы Варанянскага апрабуецца новая сістэма. Там усталяваныя відэакамеры, якія фіксуюць знаходжанне аўтамабіля на паркоўцы па рэгістрацыйных знаках. З канца снежня праводзіцца работа па інфармаванні жыхароў бліжніх двароў аб новаўвядзенні, ствараецца база ўладальнікаў аўтамабіляў. Каб усім было зручна, плату за паркоўку не мясцовым жыхарам трэба будзе ўносіць толькі калі яны пакінуць на ёй свой аўтамабіль у перыяд з 8 да 20 гадзін у будныя дні. Падобная сістэма ўжо зарэкамендавала сябе ў раёне бульвара Мулявіна, дзе, напрыклад, прадугледжаны спецыяльныя ўмовы для бацькоў, якія прывозяць дзяцей у дзіцячы сад.

Што датычыцца тых, хто спрабуе скарыстацца паслугамі парковак бясплатна, усе яны занесеныя ў базу. Калі парушэнні паўтараюцца шматразова, справа можа дайсці да суда. Тыя ж, хто проста не разабраўся з сістэмай або забыўся ўнесці аплату, суровай кары могуць не баяцца — іх проста папросяць унесці яе пазней.

Як расказалі спецыялісты, сярэдні тэрмін акупнасці платных парковак у сталіцы каля 1,5 года. На дадзены момант іх колькасць у сталіцы складае 39, але плануецца, што ўжо да канца года яна павялічыцца да 70.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: «Жыхары самі просяць арганізаваць платную паркоўку каля дома»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.