Вы тут

На Гомельшчыне сярод кандыдатаў у дэпутаты жанчын больш за палову


На Гомельшчыне кандыдатамі па ўсіх узроўнях мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі 4142 чалавекі. Пра гэта паведаміў старшыня абласной камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання Аляксей Нявераў. Заявы ад прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат пададзены ва ўсе акруговыя выбарчыя камісіі рэгіёна.


— У параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй у мясцовыя Саветы дэпутатаў адзначаецца вялікая актыўнасць грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, — заўважыў Аляксей Нявераў.

Усяго грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 3452 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, працоўнымі калектывамі — 848, палітычнымі партыямі — 242. У тым ліку ад Беларускай партыі аб'яднаных левых «Справядлівы свет» — 14, Камуністычнай партыі Беларусі — 77, Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 56, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 10, Партыі БНФ — 2, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 80 чалавек, Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды — 3. Больш за 55% з тых, хто прэтэндуе на дэпутацкі мандат, — жанчыны. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прадоўжыцца па 18 студзеня.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жанчын больш за палову

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?