Вы тут

Вялікі Навагодні баль адбудзецца сёння ў Вялікім тэатры оперы і балета


Прыйшоў час штогадовага вальсу сярод тэатральных калон.

Традыцыйны, ужо дзявяты, Вялікі Навагодні баль адбудзецца сёння ў Вялікім тэатры оперы і балета. Мы пісалі пра яго яшчэ ў кастрычніку, калі арганізатары і будучыя госці пачалі рыхтавацца да мерапрыемства праз урокі танцаў пад кіраўніцтвам балетмайстра-рэпетытара Вялікага тэатра Юліі Дзятко.


Фота: sputnik.by

Куды паставіць нагу ў вальсе — канешне, не адзінае, што трэба ведаць на такім мерапрыемстве, але шмат чаго адбываецца аўтаматычна — выпростваецца спіна, мяняюцца паходка і позірк, прыходзіць адпаведны настрой. Тым больш што танцавальны майстар-клас адбудзецца і на самім балі, як і неверагодная колькасць іншых пунктаў багатай праграмы — музыка Іспаніі і фольк, старадаўнія танцы, арт-квэст, бармен-шоу, магчымасць пагутарыць з салістамі тэатра і іншае.

Вялікі баль такім чынам прапануе не толькі эксклюзіўную праграму, але і знаходжанне на ўрачыстасці былой эпохі. Хоць поўнасцю адарвацца ад рэальнага свету не атрымаецца: такія словы, як квэст, бармен і караоке стануць яго актуальнымі знакамі. Так, балі ўжо не тыя, але з іх мадыфікацыямі гэта ўсё яшчэ балі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а дзявятай гадзіне вечара ў фае бельэтажа тэатра. Спадзяёмся, гэтай ноччу на прыступках да Вялікага нехта згубіць свой туфлік і распачне ўласную казку.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Не першы баль Наташы Растовай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».