Вы тут

Што патаннела больш за ўсё за год?


Мінулы год цалкам можа прэтэндаваць на званне года рэкордна нізкіх коштаў. Так, паводле афіцыйнай статыстыкі, інфляцыя ў снежні склала 4,6 %. Год таму гэты паказчык быў 10,6 %, два гады таму — 12 %. Аднак да нармальнай сітуацыі, калі цэны рэдка растуць хутчэй чым на 1,5 %, нам яшчэ далёка. Праўда, на пэўныя тавары кошты ў нас нават апусціліся.


Ад плашча да часнаку

У дзясятцы рэйтынга самых патаннелых тавараў значыцца плашч (мінус 7 %), касцюм паўшарсцяны або сінтэтычны (-8 %), паліто дэмісезоннае (-9 %) і смартфон (-9 %). Таксама злёгку патаннелі цукар-пясок (-8 %) і прасяныя крупы (-10 %). Больш знізілі цану паўфабрыкат з мяса птушкі (-11 %) і вінаград (-17 %). А лідарамі нізкіх коштаў сталі грэчка і часнок, якія за мінулы год патаннелі на 29 % і 36 % адпаведна. Даныя мы бралі з Белстата (снежань 2017 года да снежня 2016 года).

Даражэў ліфт і таматы

Як мы бачым, у дзесятку самых дарагіх тавараў і паслуг увайшлі шматлікія паслугі ЖКГ, садавіна і агародніна. Карыстанне ліфтам стала каштаваць даражэй адразу на 83 %, ды і халоднае водазабеспячэнне — на 57 %. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне прыплюсавалі 29 %. Даражэла садавіна, прычым самая хадавая — бананы і яблыкі на 39 % і 46 % адпаведна. З агароднінай тое ж самае. Падаражэлі бульба (+24 %), морква (+24 %) і памідоры (+23 %).

Прадукты ў цэлым падаражэлі на 4,2 %, бензін — на 7 %, камуналка — на 16,5 %, інтэрнэт — 6,5 %, сотавая сувязь — 8 %.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».