Вы тут

Прэзідэнт правёў традыцыйны прыём напярэдадні старога Новага года


Мароз і святочны настрой трымаліся ўчора. Важны падарунак — дзяржаўныя ўзнагароды — атрымалі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і творчай інтэлігенцыі. На традыцыйным мерапрыемстве, якое адбываецца ў канцы навагодніх свят, Аляксандр Лукашэнка пажадаў прысутным вялікіх поспехаў у гэтым годзе.


На цырымонію былі запрошаныя журналісты, работнікі культуры, спорту і дзяржаўныя служачыя. Прэзідэнт падзякаваў ім за працу ў мінулым годзе і настроіў на далейшыя дасягненні, адзначыўшы, што сёння мы жывём у няпросты час: «Вы бачыце, як развіваецца наша краіна, як развіваецца свет. Вы бачыце тое становішча, якое мы займаем у гэтым бурным свеце, які вельмі хутка мяняецца. І самае страшнае, што ў нас няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад усіх негатыўных працэсаў. Трэба ўмець гэтым працэсам супрацьстаяць». «Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не згубіць сваю ідэнтычнасць, тыя карані, ад якіх расце наша беларуская нацыя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што лёгка не будзе, але амбіцыйныя задачы, якія паставілі перад сабой беларусы, неабходна вырашыць.

У зале сабраліся вядомыя прадстаўнікі творчых колаў. Публічнасць — гэта адказнасць, неабходна быць узорам для пераймання. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што супрацоўнікі тэлебачання, культуры і мастацтва, спартсмены могуць ствараць моду на здаровы лад жыцця і глыбокія веды, фарміраваць пачуццё гонару за свой народ.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэн Францыска Скарыны дырэктару Нацыянальнага прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзіміру Пярцову, медаль Францыска Скарыны — загадчыцы аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі АТН Вользе Макей. Шэрагу журналістаў былі аб'яўлены Падзякі Прэзідэнта. Аляксандр Саладуха ўчора атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага эстраднага мастацтва.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Нагода для шчырай размовы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».