Вы тут

Чым жыве храм у Дзятлаве


...Абавязак святара — гэта найперш адказнасць. І не толькі за сябе, але і за людзей, пра якіх ён павінен духоўна клапаціцца.

Годна нясе свой крыж, імкнецца кожнаму дапамагчы прыйсці да веры настаяцель храма, протаіерэй Мікалай Пінчук.


Амаль трыццаць гадоў мы прыходзім да яго і ў бядзе, і ў радасці, шукаем падтрымкі ў складаных жыццёвых сітуацыях, просім блаславення.

Пры нашым храме ёсць выдатны хор, сястрынства, працуе нядзельная школа. Але пры гэтым наш бацюшка часта наведвае і школы звычайныя, гутарыць там з вучнямі, іх бацькамі.

«Сэрца кожнага хрысціяніна павінна быць жытлом Бога, Яго храмам», — не стамляецца паўтараць айцец Мікалай...

Між тым першы храм у нашым Дзятлаве быў пабудаваны ў 1508 годзе заснавальнікам горада князем Канстанцінам Астрожскім. Маленькі, утульны, намолены, ён некалькі стагоддзяў збіраў пад сваім дахам людзей, якія маліліся.

Падмурак новага храма быў закладзены перад Вялікай Айчыннай вайной, але мара аб будаўніцтве так і засталася б марай, калі б не клопат, не настойлівасць протаіерэя Мікалая Пінчука. Мы, прыхаджане, разам з бацюшкам рыхтавалі будаўнічую пляцоўку, разгружалі цэглу... Сродкі на будаўніцтва збіралі ўсёй грамадой, бераглі кожную капейку. І тым не менш, бывалі хвіліны, калі апускаліся рукі, здавалася, што выйсця няма. Але бацюшка працягваў працаваць і шчыра маліцца, спадзявацца на дапамогу Божую, і яна прыходзіла.

Для ўсіх нас найшчаслівейшым днём стала субота 25 лістапада 2017 года, калі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі Паўлам быў асвечаны новы храм. Цяпер (усёй сваёй веліччу ды прыгажосцю!) менавіта ён заклікае нас на сустрэчу з Богам: святло многіх свечак зліваецца ў адно ззянне, надзея і вера кожнага яднаюцца ў агульнай малітве.

Галіна МІЛЕЙКА, іншыя прыхаджане храма

г. Дзятлава

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: І спраўдзілася наша мара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».