Штогод з 18 да 25 студзеня хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце і ў Беларусі таксама збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах, паведамляе сайт catholіc.by. Экуменічны рух выступае за збліжэнне і аб'яднанне розных хрысціянскіх канфесій і падтрымлівае ідэалогію хрысціянскага адзінства.
Паўстагоддзя таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. Зараз гэта ўжо стала традыцыяй.
У наступную суботу, 20 студзеня, экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій пройдзе ў Мінску. У архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі малітва распачнецца ў 19.15, адразу пасля вячэрняй святой Імшы ў 18.30. Расклад набажэнстваў у іншых гарадах — Гродне, Пінску, Магілёве — можна знайсці на афіцыйным партале Каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Вераніка ПУСТАВІТ
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.