Вы тут

Суперкубак УЕФА ў 2020-м можа прыняць Мінск


Зацікаўленасць у правядзенні футбольнага матча выказалі 9 нацыянальных асацыяцый, у тым ліку і Беларуская федэрацыя футбола.

Конкурс па выбары стадыёна, дзе пройдзе Суперкубак УЕФА — 2020, пачаўся 8 снежня 2017 года, выказаць зацікаўленасць у правядзенні матча асацыяцыі маглі да 12 студзеня 2018 года.


Беларусь прапануе правесці матч за Суперкубак УЕФА на мінскім стадыёне «Дынама», рэканструкцыя якога павінна завяршыцца летам 2018 года. А ў 2019-м тут пройдуць Еўрапейскія гульні. Сярод кандыдатаў акрамя нашай краіны: Албанія (Цірана, «Нацыянальны»), Ізраіль (Хайфа, «Самі Афер»), Казахстан (Алматы, «Цэнтральны»), Малдова (Кішынёў, «Зімбру»), Партугалія (Порту, «Драгаў»), Паўночная Ірландыя (Белфаст, «Уіндзар Парк»), Фінляндыя (Хельсінкі, «Алімпійскі»), Францыя (Ніца, «Стад-дэ-Ніс»). Асацыяцыі, якія ў 2020 годзе прымуць матчы фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, не маглі прэтэндаваць на арганізацыю Суперкубка УЕФА. Выканкам назаве прымаючы бок у маі 2018 года.

Суперкубак УЕФА — афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон і які складаецца з аднаго матча, дзе сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы папярэдняга сезона. Розыгрыш звычайна праводзіцца ў канцы жніўня. Пераможцамі Суперкубка станавіліся 24 каманды, найбольш тытулаванымі з іх з'яўляюцца італьянскі «Мілан» і іспанская «Барселона», якія выйгралі па пяць гэтых трафеяў. Першым уладальнікам Суперкубка УЕФА ў 1972 годзе стаў галандскі «Аякс», цяперашні ўладальнік тытула — мадрыдскі «Рэал».

У 2018 годзе Суперкубак УЕФА прыме эстонскі Талін, а ў 2019 годзе галоўны прыз будзе разыграны ў Стамбуле.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».