Вы тут

Рэкамендацыі ратавальнікаў пры акунанні ў палонку


19 студзеня ў краіне адзначаецца праваслаўнае свята Вадохрышча. Многія ўжо зараз рыхтуюцца да акунання ў палонку.


Ратавальнікі заклікаюць рабіць гэта ў спецыяльна арганізаваных месцах. Работнікі МНС нагадваюць: каб не ставіць сваё жыццё пад пагрозу, ні ў якім разе не варта купацца ў стане алкагольнага ап'янення, ныраць і плаваць пад вадой, падаваць крыкі ілжывай трывогі, збірацца групамі на лёдзе каля краю палонкі, заходзіць за агароджы. Асаблівую ўвагу спецыялісты звяртаюць на тое, што купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі. Дзеці заўсёды павінны быць на адлегласці выцягнутай рукі.

Рэкамендацыі па купанні ў палонцы:

1. Акунацца (купацца) варта ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана паблізу выратавальных станцый, пад наглядам ратавальнікаў.

2. Перад купаннем ў палонцы неабходна разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку.

3. Да палонкі неабходна падыходзіць у зручнай, не слізкім і лёгказдымным абутку, каб прадухіліць страту адчувальнасці ног. Лепш выкарыстоўваць чаравікі ці ваўняныя шкарпэткі для таго, каб дайсці да палонкі. Магчыма выкарыстанне адмысловых гумовых тэпцікаў, якія таксама абараняюць ногі ад вострых камянёў і не дадуць слізгаць на лёдзе. Ідучы да палонкі, памятаеце, што дарожка можа быць слізкай. Ідзіце павольна і ўважліва.

4. Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі ў ваду і апусканне ў ваду з галавой не рэкамендуюцца, бо гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду.

5. Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце. Памятаеце, што халодная вада можа выклікаць зусім нармальнае бяспечнае пачашчанае дыханне.

6. Не знаходзіцца ў палонцы больш за адну хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма.

7. Пасля купання расцярыце сябе махровым ручніком і надзеньце сухую вопратку.

8. Для ўмацавання імунітэту і магчымасці пераахаладжэння неабходна выпіць гарачы чай, лепш за ўсё з ягад, садавіны і агародніны з папярэдне падрыхтаванага тэрмаса.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.