Вы тут

У Белдзяржуніверсітэце падвялі вынікі конкурсу на лепшы медыйны рэсурс


У Белдзяржуніверсітэце падвялі вынікі першага конкурсу на лепшы медыйны рэсурс. У намінацыі «Найлепшы Іnstаgrаm-акаўнт» перамог механіка-матэматычны факультэт, «Найлепшы Yоutubе-канал» — Студэнцкае тэлебачанне ВНУ, «Найлепшы блог» — Творчая студыя «Мім-БДУ».


Перамогу ў намінацыі «Найлепшая суполка ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» падзялілі Студэнцкі савет па якасці адукацыі і суполка філалагічнага факультэта. «Найлепшай студэнцкай газетай» стала перыядычнае выданне хімічнага факультэта «Сhеmісаl Bооm», а спецыяльным дыпломам за цікавае асвятленне жыцця факультэта была адзначана газета гістарычнага факультэта «НІКА».

У намінацыі «Найлепшая медыйная прастора БДУ» лідары вызначаліся ў паднамінацыях «Факультэт» і «Маладзёжная арганізацыя». Так, у першай пераможцам стаў Ліцэй БДУ. На другім і трэцім месцах размясціліся механіка-матэматычны і філалагічны факультэты адпаведна. У другой — перамагла медыйная прастора пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ.

Нагадаем, што ўсяго ў спаборніцтвах сярод медыйных рэсурсаў БДУ прынялі ўдзел 40 рэдакцыйных калектываў факультэтаў, грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання, а таксама адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў. Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і Медыяцэнтр БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Медыяголас студэнцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?