Вы тут

«Фестываль навукі — 2018» пройдзе ў Мінску ў верасні


Маладзёжная ініцыятыва была падтрымана на Агульным сходзе Савета маладых вучоных НАН Беларусі. Плануецца, што «Фестываль навукі», у якім прымуць удзел школьнікі, студэнты, навуковыя супрацоўнікі, мінчане і госці сталіцы, пройдзе на базе Цэнтральнага батанічнага саду ў рамках святкавання Дня горада. На тэрыторыі саду разгорнуцца спецыяльныя зоны, дзе можна будзе праслухаць папулярныя лекцыі аб развіцці беларускай навукі, пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі беларускіх вучоных, экспанатамі музея навукі, акунуцца ў атмасферу навуковых лабараторый.


— Мы ўскладаем на моладзь вялікія надзеі, таму падтрымка маладых вучоных — прыярытэт у дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, — падкрэсліў у сваім выступленні на пасяджэнні Агульнага сходу Савета маладых вучоных старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір ГУСАКОЎ. — Сёння мы гатовыя разглядаць усе маладзёжныя ідэі, ініцыятывы і прапановы.

Кіраўніцтва Акадэміі навук прапанавала моладзі актыўна ўключыцца ў рэалізацыю самых значных праектаў НАН Беларусі па прыярытэтных кірунках развіцця навукі, сярод якіх умацаванне асноў беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне ІT-краіны, распрацоўка айчыннага электрамабіля і назапашвальніка электраэнергіі, стварэнне новых кампазіцыйных матэрыялаў, нана- і біятэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў АПК, беспілотныя лятальныя апараты, новыя энергасістэмы ды іншыя.

Сёння ў арганізацыях НАН Беларусі працуюць больш за 2 тысячы 200 маладых навукоўцаў. Штогод шэрагі супрацоўнікаў Акадэміі навук папаўняюць 300—350 маладых даследчыкаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Навука — сярод кветак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».