Вы тут

На выхадныя чакаюцца невялікія маразы


На гэтым тыдні ў Беларусь прыйшла сапраўдная зіма, і хоць мароз аслабеў, але выпаў снег і з'явілася снежнае покрыва. Чарговая сістэма атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, дадасць яшчэ снегу, а ў далейшым і памацнеюць маразы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень чакаецца слабамарознае з ападкамі надвор'е. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца снег, мокры снег, месцамі слабы галалёд. У асобных раёнах завіруха, па паўднёвым захадзе краіны — парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла. Непасрэдна ў выхадныя чакаюцца невялікія маразы, цалкам прыдатныя для зімовага актыўнага адпачынку. У суботу ўначы і раніцай пад уплывам франтальных падзелаў на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём кароткачасовы снег чакаецца ў асноўным у паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 7 градусаў, удзень будзе ад нуля да мінус 5 градусаў. У нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Уначы будзе 3—9 марозу, удзень чакаецца ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня з ростам атмасфернага ціску прагназуецца марознае, але камфортнае надвор'е. У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе краіны, пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Снегу выпадзе ўдосталь...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».