Навучэнцы Ліцэя БДУ заваявалі восем медалёў на ХІV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы, якая прайшла ў Алматы (Казахстан).
З сярэбранымі медалямі вярнуліся адзінаццацікласнікі Арына Галубіцкая і Андрэй Шакель. «Бронза» ў гэтай катэгорыі — на рахунку ліцэіста з 10-га класа Уладзіслава Зверыка. Па фізіцы трэцяе месца заваявалі адзінаццацікласнікі Яўген Ганковіч і Уладзіслаў Фядурка. У лік лепшых інфарматыкаў увайшлі сярэбраны прызёр адзінаццацікласнік Мікіта Сячко і ўладальнікі «бронзы» адзінаццацікласнік Раман Міхнюк і дзесяцікласнік Ягор Каляда.
У ХІV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе ўдзельнічалі больш за 470 школьнікаў у складзе 70 каманд з 15 краін. Гэта сумесны праект рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Дарын» і Рэспубліканскай спецыялізаванай фізіка-матэматычнай сярэдняй школы-інтэрната імя Арымбека Жаўтыкава для адораных дзяцей.
Надзея НІКАЛАЕВА
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.