Вы тут

Раім схадзіць


Калядныя сустрэчы ў доме Коласа, інтэрактыўная экскурсія ў Нацыянальнай бібліятэцы, навуковае шоу для ўсёй сям'і і вытава «Леў Барадулін. Легенда спартыўнай фатаграфіі» — афіша «Звязды» з 22 па 28 студзеня.


Калядныя сустрэчы ў доме Коласа

Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 25 студзеня, 16:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Якуб Колас любіў сваіх сяброў, заўсёды жыў напоўніцу і з адкрытым сэрцам дапамагаў, як мог: словам, парадай, падтрымкай у цяжкія і бязрадасныя хвіліны. 25 студзеня ў музеі пройдзе творчы вечар Навума Гальпяровіча «На шляху да сябе...».


Інтэрактыўная экскурсія «Ажыўшыя кнігі»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: з 23 студзеня па 28 лютага, 10:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Вас чакае сустрэча з кнігай-малышкай і кнігай-гігантам, але галоўнае — вы ўбачыце, як на старонках «ажываюць» героі 4D-кніг! З дапамогай электронных планшэтаў зможаце самі ажывіць ілюстрацыі кніг з дапоўненай рэальнасцю і пагрузіцца ў свет чараўніцтва. 

Прыемным завяршэннем сустрэчы стане незабыўны ўздым на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на сталіцу з вышыні 73 метраў.


Навуковае шоу для ўсёй сям'і

Дзе: ГЦ «Скала» (вул. Глебкі, 5)

Калі: 27 студзеня, 14:00

Колькі каштуе: бясплатна

Вас чакаюць займальныя досведы і відовішчныя эксперыменты, цікавыя майстар-класы, галаваломкі, а таксама дэманстрацыя навуковых экспанатаў. Хочаце адчуць сябе амаль чараўніком і ўбачыць цуды на свае вочы? А пасля гэтага паспрабаваць паўтарыць? Тады спяшаецеся ў ГЦ «Скала» на незабыўнае сапраўднае навуковае шоу.


Выстава «Асаблівы фотаздымак»

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: з 23 студзеня па 18 лютага

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе будуць прадстаўлены аўтарскія ручныя адбіткі, выкананыя ў тэхніцы срэбна-жэлацінавага друку. Эстэтыку аналагавай фатаграфіі дапоўняць тэксты, напісаныя рукой саміх фатографаў. Чаму яны лічаць менавіта гэтую фатаграфію асаблівай? Якая перадгісторыя суправаджае працу? Пра што думаў у момант здымкі сам аўтар? Куратары выставы паспрабуюць выйсці за рамкі толькі візуальнай падачы матэрыялу вядомых беларускіх фатографаў, сумясціўшы яе з літаратурнай часткай, якая стане канцэптуальным элементам экспазіцыі.


Вытава «Леў Барадулін. Легенда спартыўнай фатаграфіі»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: з 24 студзеня па 25 лютага

Колькі каштуе: удакладняць у касе

24 студзеня адкрыецца выстава легендарнага спартыўнага фатографа Льва Барадуліна, прымеркаваная да 95-годдзя класіка і ХХIII Зімовых Алімпійскіх гульняў. Публіцы будуць прадстаўлены здымкі, якія сталі класікай сусветнай фатаграфіі — вінтажныя аўтарскія адбіткі, якія ніколі раней не экспанаваліся ў Беларусі.


Выстава лялек «Крохкія мары»

Фота: babiki.ru

Дзе: галерэя мастацтваў «Гал-творчасць» (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 1 лютага, 12:00-20:00

Колькі каштуе: 6 р.; дзеці, студэнты і пенсіянеры — 3 р.

На выставе прадстаўлена каля 50 лялек вядомых сусветных майстроў: Fayzah Spanos, Christine Orange, Donna RuBert, Adora, HildeGard GunZel, Martha Pineiro. Таксама прымаюць удзел працы мастакоў сям'і Івановых і Рымашэўскага.


Выстава «Гіперсувязі»

Дзе: арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Калі: па 25 лютага

Колькі каштуе: 3 р.; студэнты — 2 р.; дзеці — 1.50 р.

Выстава «Гіперсувязі» — гэта адлюстраванне працэсаў пераемнасці і трансфармацый у сучасным мастацтве на прыкладзе мастацкага тэкстылю і касцюма. Гэта сувязь класікі і сучаснасці, народнай культуры і эксперыментальных падыходаў.

У экспазіцыі прадстаўлены курсавыя і дыпломныя праекты, выкананыя студэнтамі спецыяльнасцяў «Мастак па тэкстылю» і «Мастак па касцюму» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за 2015-2017 г.г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?