Вы тут

Топ-7 выклікаў: што чакаць сёлета ад міжнародных адносін


Навагодні настрой усяляў пазітыў, але 2018 год уступіў у законныя правы, таму неабходна аналізаваць, якія выклікі ён можа прынесці і як нам на іх рэагаваць.


Першым па значэнні для Беларусі з'яўляецца ўкраінскі крызіс. Ад яго развіцця многае залежыць. Пры гэтым галоўнымі для Беларусі з'яўляюцца два кірункі: развіццё ваеннай сітуацыі на ўсходзе Украіны і стабільнасць краіны ў цэлым. Найбольшыя рызыкі дэстабілізацыі ў ваеннай сферы прыпадаюць на прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Калі гэты перыяд удасца прайсці спакойна, то рызыкі зменшацца. Што датычыцца стабільнасці краіны ў цэлым, то з ёй усё будзе інакш — рызыкі будуць нарастаць з кожным месяцам. Справа ў тым, што краіна рухаецца да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў 2019 года, маецца вялікі шанц спроб дабіцца датэрміновых выбараў з боку асобных сіл, якія рвуцца да ўлады. Пры гэтым у ход могуць пайсці не зусім цывілізаваныя аргументы.

На другім месцы па значэнні для Беларусі выступае стабільнасць сусветнай эканомікі. Еўрасаюз усё бліжэй да выхаду Вялікабрытаніі з арганізацыі, на сусветным рынку шмат дысбалансаў, і ўжо занадта даўно стабільна растуць цэны акцый на заходніх біржах. На гэта накладваецца сітуацыя з сусветнай палітычнай сістэмай, якая ўсё больш разладжваецца і рызыкі ў якой пастаянна павялічваюцца з-за растучых супярэчнасцяў паміж цэнтрамі сілы. Набірае сілу пратэкцыянізм, што цягне рызыкі для эканомік, арыентаваных на экспарт, да ліку якіх адносіцца і Беларусь.

На трэцім месцы — развіццё сітуацыі з эканомікай у ЕАЭС. У 2017 годзе аднавіўся эканамічны рост на ўсёй тэрыторыі, ахопленай працэсамі еўразійскай інтэграцыі. Галоўнае пытанне ў тым, наколькі стабільны ён будзе далей, ці ўдасца перасягнуць параметры 2017 года? Як будзе развівацца расійская эканоміка, якая з'яўляецца галоўным рынкам збыту беларускіх тавараў? Ці атрымаецца прыйсці да новых важных пагадненняў, выгадных для Беларусі?

На чацвёртым месцы — рызыкі, звязаныя з лёсам адносін Захаду з КНДР. Пазітыўныя сігналы аб гатоўнасці да перагавораў з боку КНДР могуць быць успрынятыя Захадам як прызнанне слабасці, з-за чаго ён можа падвоіць намаганні, каб дабіць праціўніка, які паказаў слабіну. Калі ўлічыць вялізную армію Паўночнай Карэі і, што больш важна, ядзерную зброю, у выпадку неабдуманых рашэнняў свет можа дорага заплаціць за надта агрэсіўную стратэгію Вашынгтона. Рызыкі павялічваюцца тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мала што разумее ў азіяцкай спецыфіцы і імкнецца вырашаць усе праблемы ў каўбойскім стылі. Такая ж тактыка з боку Джорджа Буша-малодшага прынесла свету нямала сур'ёзных праблем.

На пятым месцы рызыкі, звязаныя з сітуацыяй вакол Ірана. У 2015 годзе асноўныя пытанні да Ірана з боку Захаду былі ўрэгуляваны ў выніку пагаднення. Дональд Трамп спрабуе гэтае пагадненне перагледзець. На фоне нядаўніх пратэсных выступленняў у Іране ўрад не можа ісці яму насустрач, таму што гэта можа быць расцэнена ў краіне як слабасць і выклікаць ўжо сур'ёзную дэстабілізацыю. У выніку, калі па патрабаванні Дональда Трампа ЗША выйдуць з пагадненняў 2015 года, можа аднавіцца ранейшая нестабільная сітуацыя да 2015 года — Іран адновіць сваю ядзерную праграму, што выкліча рост супярэчнасцяў у рэгіёне, дзе і так праблем хапае.

На шостым месцы па значэнні сірыйскі і іракскі крызісы. У 2017 годзе намаганнямі Расіі на сірыйскай тэрыторыі і намаганнямі Захаду на іракскай удалося разграміць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава». Але здавацца яна не збіраецца. У тэрарыстаў па-ранейшаму ёсць дзясяткі тысяч трэніраваных баевікоў, частка з якіх перайшла на нелегальнае становішча, а частка спрабуе ўзяць рэванш. Пры гэтым рызыкі для Еўразіі дадае тое, што яшчэ адна частка, якая навучылася за гады вайны справе тэрору, пачынае раз'язджацца па ўсёй Еўразіі ў пошуках ціхага месца, дзе можна нейкі час аднаўляць свае сілы, а потым узяцца за старое. Спадзявацца, што поўны разгром «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сірыі і Ірака прывядзе да поўнай ліквідацыі групоўкі, не прыходзіцца. Яна стане яшчэ адной Аль-Каідай, сеткавай структурай, якая мае дзясяткі тысяч баевікоў па ўсёй планеце і якая шукае магчымасці забіваць.

На сёмым месцы будзе сітуацыя ў ЕС. 2017 год упершыню даў надзею, што эканоміка Еўрасаюза пачынае апрытомніваць пасля крызісу 2008 года. Высокія тэмпы росту, якія перавысілі два працэнты ў 2017 годзе, пачынаюць нагадваць сітуацыю паспяховага перыяду да сусветнага фінансавага крызісу. Было б вельмі нядрэнна, калі б эканоміка ЕС захавала высокія тэмпы і ў 2018 годзе, а сітуацыя з Брэксітам не нашкодзіла пазітыўнай дынаміцы. Калі яна працягнецца, у нас з'явяцца шанцы павысіць тэмпы росту беларускай эканомікі, перасягнуўшы вынікі 2017 года.

Сяргей Кізіма, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.