Вы тут

Звяздоўскі прыз — за ручнога мядзведзя


Па добрай традыцыі ў пачатку новага года рэдакцыйнае журы падводзіць вынікі конкурсаў. «Фотаздымак з гісторыяй» не выключэнне. Гэтым разам прыз ад «Звязды» дастанецца Наталлі ТОЛКАЧ з горада Ліды Гродзенскай вобласці. Яна даслала на конкурс незвычайны фотаздымак («Свойскі мядзведзь»). На ім — на разгалістай бярозе сядзяць два мужчыны (дзядуля аўтаркі Міхась Шатроў ды яго брат) і... жывы мядзведзь.


«Фота зроблена ў Томскай вобласці, у Сібіры, дзе і вырас дзядуля. Умовы ў тых краях былі суровыя: вёсачка, якой сёння ўжо няма на карце, размяшчалася пасярод тайгі. Аднойчы дзядуля з сям'ёй падабралі ў лесе медзведзяня. Паляўнічыя забілі мядзведзіцу, а яе дзіця засталося адно. Вырашылі ўзяць яго дадому. Адмысловая дыета, выхаванне — і мядзведзь быў практычна ручны. Ён быў ахоўнікам хаты — абараняў сям'ю ад дзікіх жывёл, якія маглі выйсці з лесу. У мядзведзя быў свой домік у двары — яго, вядома, цяжка параўнаць з сабачай будкай, але па сутнасці ідэя была падобная. Сям'я дзядулі — не адзіная, хто падбіраў медзведзянят, тады гэта была справа калі не звыклая, то не настолькі незвычайная, як сёння».

Пераможцу, каб атрымаць прыз, просім звязацца з рэдакцыяй па нумары 8 (017) 287 17 57. А тым, хто зараз чытае гэты матэрыял, прапануем дастаць з трэльяжа свой сямейны альбом і здзейсніць вандроўку ў мінулае. Бо конкурс «Фотаздымак з гісторыяй», які так палюбіўся чытачам, працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас лістоў. Цікавыя карткі (не больш за тры) з невялічкай (!) гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск або іnfо@zvіаzdа.bу. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца.

Р.S. Калі ж вы даслалі свае фотаздымкі з гісторыяй летась, але не ўбачылі іх на старонках «Сямейнай газеты», не засмучайцеся. Падпісвайцеся на «Звязду» і шукайце іх у наступных нумарах. Тут мы не маем на ўвазе пашпартныя здымкі альбо вельмі «афіцыйныя» гісторыі да фота, якія нагадваюць больш выпіску з энцыклапедычнага даведніка, — на шчасце, такіх адзінкі. Збольшага пажоўклыя ад часу фотаздымкі вельмі цікавыя, а гісторыі — надзвычай кранальныя. Шчыра дзякуем вам за іх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.