Вы тут

У Брэсцкай абласной бальніцы з'явіўся новы камп'ютарны тамограф


Новы апарат стаў трэцім камп'ютарным тамографам у гісторыі абласной бальніцы. Першы быў устаноўлены яшчэ ў 1995 годзе, праз 12 гадоў яго змяніў другі апарат. Але ж такое абсталяванне мае ўласцівасць адносна хутка маральна і фізічна старэць. Таму новы КТ японскай фірмы «TOSHІBA» быў вельмі патрэбны абласной клініцы, у якой праходзяць абследаванне і лячэнне пацыенты з усёй вобласці.


Паводле інфармацыі намесніка галоўнага ўрача бальніцы Вікторыі ХВАЛЬ, на папярэднім абсталяванні штогод выконвалі ад 14 да 15 тысяч сканаванняў. Трэць з іх — складаныя сканаванні ўнутраных органаў галавы, сасудаў. Магчымасці ж новага апарата ў разы пераўзыходзяць папярэдніка. Мяркуецца, што аддзяленне КТ будзе працаваць у кругласутачным рэжыме.

Перад устаноўкай новага тамографа былі праведзены рэканструкцыя і рамонт памяшканняў. Для хворых, якіх на абследаванне дастаўляюць машыны хуткай дапамогі, прадугледжаны асобны ўваход з вуліцы. Мантаж абсталявання правялі спецыялісты швейцарскай фірмы з прадстаўніцтвам у Беларусі. Для навучання персаналу асаблівасцям работы на КТ запрошаны спецыяліст з Масквы.

Рэспубліканскаму бюджэту новае абсталяванне абышлося ў 1 мільён 900 тысяч рублёў. Амаль 622 тысячы рублёў каштавалі рамонт і рэканструкцыя памяшкання.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Абследаванні — на новым узроўні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».