Вы тут

Сталі вядомыя сапернікі зборнай Беларусі ў Лізе нацый


Жараб'ёўка прайшла ў швейцарскай Лазане. Наша каманда ў групе ІІ лігі D згуляе з футбалістамі Сан-Марына, Малдовы і Люксембурга.


— Я думаю, што гэта нармальная жараб'ёўка для нас. Сапернікі з другой-трэцяй карзін аднолькавыя, — каментуе галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка. — Трапіў наш «родны» Люксембург, гэта магчымасць узяць рэванш. Ну і будзем змагацца за першае месца ў групе. Гэты турнір — добрае пачынанне, больш гульняў, у якіх трэба гуляць на вынік, усе яны маюць значэнне. Чым часцей зборная збіраецца і гуляе — тым лепшае ўзаемадзеянне. Натуральна, павінен быць лепшы вынік.

Адзначым, што адным з удзельнікаў жараб'ёўкі быў вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб. Пры яго непасрэдным удзеле свае месцы ў трох іншых квартэтах атрымалі і астатнія каманды слабейшага дывізіёна Лігі нацый УЕФА:

  • І — Андора, Казахстан, Латвія, Грузія.
  • ІІІ — Косава, Мальта, Азербайджан, Фарэрскія астравы.
  • ІV — Македонія, Арменія, Гібралтар, Ліхтэнштэйн.

Групавы этап стартуе 6 верасня 2018-га, а фінішуе ў лістападзе 2019 года. Пераможцы чатырох квартэтаў сустрэнуцца адзін з адным у матчах плэй-оф і разыграюць пуцёўку на чэмпіянат Еўропы — 2020.

Усяго ў першым розыгрышы Лігі нацый прымуць удзел 55 зборных, якія прадстаўляюць усе краіны, якія ўваходзяць ва УЕФА.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Будзем змагацца за першае месца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?