Вы тут

Цікавыя факты пра кіно


Кіно — адна з самых цікавых і загадкавых індустрый у свеце. Але простыя гледачы могуць убачыць толькі гатовы фільм на экране, тады як вельмі шмат цікавага і тайнага застаецца за кадрам. Аднак сакрэты і закадравыя падзеі свету кіно становяцца вядомыя крыху пазней. Вашай увазе трохі цікавых фактаў з гісторыі кінематографа.


У фільме «Чарлі і шакаладная фабрыка» сям'я Чарлі глядзіць тэлевізар «Юнацтва», у іх савецкая газавая калонка, а ў некаторых сцэнах можна ўбачыць аўтамабілі ВАЗ-2104 і ГАЗ-21.

Рэжысёр Георгій Данелія расказаў, што пасля выхаду «Кін-дза-дза!» да яго звярнуўся амерыканскі рэжысёр з прапановай рабіць спецэфекты, бо яму спадабаўся палёт пепелаца. Данелія адказаў, што ніякіх спецэфектаў тут не было, а гравіцапу яму далі ў Міністэрстве абароны. Праз нейкі час Данеліі патэлефанавалі ваенныя і сказалі не строіць дурня, таму што амерыканец на поўным сур'ёзе пытаўся ў іх пра гравіцапу.

Падчас здымак «Рокі-4» Сільвестр Сталонэ прапанаваў Дольфу Лундгрэну біцца па-сапраўднаму, каб дадаць фільму рэалістычнасці. У выніку пасля аднаго з удараў Лундгрэна Сталонэ адвезлі ў бальніцу са зламанымі рэбрамі, дзе ён знаходзіўся каля васьмі дзён. Дольф, між іншым, з'яўляецца чэмпіёнам Вялікабрытаніі і Аўстраліі па каратэ кёкусінкай.

У часы нямога кіно ў Японіі існавала асобная прафесія — бэнсі. Многія аспекты еўрапейскай і амерыканскай культуры, эмоцыі і жэсты герояў часцяком былі незразумелыя японцам, і бэнсі тлумачылі іх гледачам, прычым рабілі гэта на розныя галасы. Басам каментавалі зладзеяў, тэнарам — герояў-палюбоўнікаў, фальцэтам — жанчын. Часцяком бэнсі замест простага тлумачэння імправізавалі, змяняючы рэжысёрскую задуму, а некаторыя з іх абзаводзіліся ўласнымі прыхільнікамі, якія ішлі ў кіно толькі дзеля каментарыяў.

Рухі знакамітага Бруса Лі былі настолькі хуткія, што рэжым здымкі 24 кадры ў секунду не дазваляў улавіць іх. Даводзілася выкарыстоўваць спецыяльны рэжым здымкаў — 32 кадры ў секунду.

Фраза «І'll be back» лічыцца самай папулярнай цытатай з кінафільмаў усіх часоў і народаў. Але самае цікавае, што, паводле правілаў англійскай мовы, яна вымаўлена няправільна. Усё з-за таго, што жалезны Арні яшчэ дрэнна ведаў мову. Дарэчы, Шварцэнэгер прамаўляе толькі 17 сказаў за ўвесь першы «Тэрмінатар».

Чарлі Чаплін выступіў на конкурсе двайнікоў Чарлі Чапліна (інкогніта) і заняў там толькі 3-е месца.

Пасля здымак у «Дыяменты назаўжды» Шон Конэры заявіў, што ніколі больш не згуляе Джэймса Бонда. Аднак праз дванаццаць гадоў згадзіўся на ўдзел у новым фільме. Па прапанове яго жонкі Мішлен карціне прысвоілі назву «Ніколі не кажы «ніколі».

Касцюм рабакопа ў аднайменным фільме быў настолькі цяжкі і гарачы, што акцёр Пітэр Уэлер губляў па тры фунты вагі штодзень. Пазней у касцюме нават быў усталяваны кандыцыянер.

Шэрлак Холмс — самы папулярны герой. Ён быў экранізаваны каля 200 разоў.

Загаловак у газеце: Хто такі бэнсі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.